“Найкращий бузотёр”, Барада і агароднік. Цікавыя факты пра Уладзіміра Дубоўку

Без яго немагчыма ўявіць літаратуру 1920-х гадоў. Уладзімір Дубоўка быў рухавіком літаб’яднання “Маладняк”, утварыў “Узвышша”, рэфармаваў беларускі алфавіт. “Найкращий бузотёр” называлі яго ва Украіне. Купала ставіў яго талент вышэй за свой. За верш пра перадзел Беларусі Уладзіміра Дубоўку арыштавалі, выслалі ў Сібір, а потым – у лагер. Выгнанне доўжылася 27 гадоў. Уладзімір Дубоўка ў серыі “Знакамітыя беларусы”: Тэкст чытае Андрусь Такінданг Рэфарматар мовы Уладзімір Дубоўка ўвёў у беларускую мову шэраг слоў: водар, дойлід, знічка, апантаны, […]

Верталёт на бульбяным полі. Чым запомніўся Пётр Машэраў?

Пётр Машэраў пятнаццаць гадоў быў Першым сакратаром Камуністычнай партыі Беларусі. У памяці народа ён застаўся як чалавек абаяльны, інтэлігентны і пры гэтым – свойскі. Але гісторыя нагадвае пра іншае: меліярацыю Палесся, русіфікацыю, знос старой Нямігі ў Менску… Так і кіраваў краінай – да трагічнага кастрычніцкага дня 1980 года. Французскае прозвішча? Легенда пра род Машэравых бярэ пачатак ад вайны 1812 года, калі ў беларускай вёсцы асеў французкі салдат па прозвішчы Машэро. Легенда праўдападобная: такім чынам на […]

“Бог – стварэнне чалавека”. Мысляр Казімір Лышчынскі

Шляхціц Казімір Лышчынскі, родам з-пад Брэста, пайшоў супраць царквы ў эпоху Контррэфармацыі. Мысляр і вальнадумец, ён наважыўся разважаць пра тое, што бога прыдумаў чалавек. Такое царква не магла сцярпець. Пасля страшных катаванняў Казімір Лышчынскі быў забіты. Ваяваў як крылаты гусар Па вучобе ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме малады нашчадак роду Корчакаў браў удзел у маскоўскай, шведскай і турэцкай вайсковых кампаніях. Казімір ваяваў у шэрагах славутых “крылатых гусараў” – элітнай конніцы Рэчы Паспалітай. Аднак прага да ведаў […]

“Адна з галоўных мінскіх патрыётак”. Бунт Камілы Марцінкевіч

Ужо ў пяць гадоў яна выдатна грала на піяніна, у восем – давала канцэрты, у адзінаццаць – выдала ўласны нотны збор. Каміла Марцінкевіч – кампазітарка, спявачка, бунтарка – і, урэшце рэшт, дачка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Самае галоўнае пра Камілу Марцінкевіч у праекце “Знакамітыя беларусы”: Мела вялікі музычны талент Ейным настаўнікам быў славуты Дамінік Стафановіч, які ў свой час навучаў яшчэ Станіслава Манюшку. У восем гадоў Каміла давала фартэпіянныя канцэрты ў Вільні, Варшаве, Кіеве. Выдала ноты фартэпіянных […]

Дзева на водах. Што малявала Алена Кіш?

Мастачка-вандроўніца, чые фантазіі расквечвалі суровы побыт людзей. Яна хадзіла па вёсках Случчыны і малявала дываны – з ільвамі, жырафамі, райскімі птушкамі… Жыццё Алены Кіш абарвалася ў 1949 годзе – яна скончыла з сабой, утапіўшыся ў рацэ. Геній наіўнага мастацтва Алена Кіш – у новай серыі праекта “Знакамітыя беларусы”: Чаму менавіта дываны? Маляваныя дываны з’явіліся ў Беларусі ў 1920-я гады. Іх часта замаўлялі як падарункі на вяселлі ды іншыя святы. Быў попыт – з’явілася прапанова: мастакі-самавучкі […]

Навальніца, стыхія, ураган. Якім быў мастак Хаім Суцін?

“Суцін – гэта навальніца, стыхія, ураган. Гэта новы тып мастака, які зрывае скуру з прадметаў, выварочвае вонкі не заўсёды прыстойнае чалавечае нутро”, – сказаў пісьменнік Ілья Эрэнбург пра Хаіма Суціна. Біёграфы Суціна стварылі міф пра беднага геніяльнага хлопца з вёскі, пра “вар’ята са Смілавічаў”. Але праўда больш празаічная. Глядзіце гісторыю цалкам: Бацька Хаіма Суціна не быў жабраком-цыравальшчыкам. Ён быў паважаным краўцом жаночага адзення і жыў у цэнтры мястэчка. Бацькі зусім не пагарджалі сынам-мастаком: яны ганарыліся, […]

Бізнес-вумэн носіць чорнае. Ганна Кацярына Радзівіл

Яна стала ўдавой у 43 гады. У яе на руках засталіся чацвёра малых дзяцей і даўгі мужа. Большасць маёнткаў знаходзілася ў закладзе. Многія ўладанні пацярпелі пасля Паўночнай вайны. Але яна не стала заломваць рукі ў роспачы. Ганна Кацярына Радзівіл занялася бізнесам – адкрыла шэраг мануфактураў, і вынік аказаўся фантастычны. Радзівілы сталі самым заможным родам краіны, а беларуская гісторыя атрымала слуцкія паясы і легендарнае Налібоцкае шкло. Адной з Радзівілаў стала выпадкова Ганна Кацярына нарадзілася ў Ракаве […]

Старамодны граф з рыдлёўкай. Яўстах Тышкевіч

1856 год. У Вільні навіна: адчыняецца музей старажытнасцяў. Прэса піша пра гэта штодня. Экспанаты дасылаюць з усёй Беларусі і Літвы. Уладзіслаў Сыракомля напісаў на адкрыццё музея верш. Але галоўны герой гэтых дзён – Яўстах Тышкевіч, граф з Лагойску. Гэта ён адкрывае музей. З братоў Тышкевічаў – Яўстаха і Канстанціна – пачалася беларуская археалогія. Кожны меў сваё кола сяброў і навуковых інтарэсаў, свае калекцыі і бібліятэкі. Гэта была здаровая канкурэнцыя. У 1852 годзе браты звярнуліся ў […]

Межы, грошы, какаін. 7 фактаў пра Сяргея Пясецкага

Жыццё Сяргея Пясецкага – гатовая гісторыя для прыгодніцкага фільма. Ён быў шпіёнам і кантрабандыстам у 20-я гады. Атрымаў смяротны прысуд – а потым памілаванне. Як пісьменнік займеў шалёную славу ў Польшчы 30-х гадоў – і ў сучаснай Беларусі. Літаратурную кар’еру Сяргей Пясецкі пачаў у турме. Агулам ён правёў за кратамі 14 гадоў. Зняволенне спрыяла самаадукацыі. Пясецкі размаўляў па-польску, але слаба. Ён вывучыў мову па Бібліі і газетах. Першы раман – “Пяты этап” – напісаў роўна […]

Коцік, забойца цара. Якім быў Ігнат Грынявіцкі?

…Падпольны часопіс “Гоман” пачаў выходзіць у Пецярбургу ў 1884 годзе. Гэта была трыбуна беларускай фракцыі “Народнай волі” – таемнай палітычнай арганізацыі. “Гоман” пісаў пра тое, што беларуская нацыя існуе; нагадваў пра даўнюю барацьбу беларусаў з паланізацыяй, пра сялянскія бунты і паўстанні… Адным з заснавальнікаў фракцыі часопіс называў Ігната Грынявіцкага. Выконваючы прысуд “Народнай волі”, 1 сакавіка 1881 года ён забіў імператара Аляксандра ІІ. У кнізе “Прысуд выканаў невядомы” Уладзімір Арлоў пісаў: “…Грынявіцкі марыў, каб “пачаты рух […]