Алег Лойка: пісьменнік, крытык, науковец
Пісьменнік, крытык, навуковец, педагог, аўтар амаль сотні кніг – і ўсё гэта адзін чалавек. Алег Антонавіч Лойка. У 1953 годзе ён сканчвае філалагічны факультэт БДУ, а пасля – аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры. З гэтым факультэтам літаратар звязаў усё сваё жыцце. Тут ён абараняе кандыдацкую і доктарскую дысертацыі, працуе выкладчыкам беларускай літаратуры, у 1985 годзе становіцца загадчыкам кафедры, а ў 1991-м – дэканам факультэта. Амаль 25 год Алег Лойка ўзначальваў універсітэцкае літаб’яднанне “Узлёт”. Пачынаючы з […]