Алесь Адамовіч. Заключны выпуск другога сезону
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС людзі заставаліся ў няведанні. Улады хавалі праўду: “не хочам разводзіць паніку”. Але быў адзін чалавек, які насуперак усяму збіраў інфармацыю, грукаўся ў высокія кабінеты… Алесь Адамовіч адным з першых узняў у літаратуры тэму Чарнобыльскай катастрофы і яе рэальных маштабаў. Іншай вялікай тэмай Адамовіча была вайна. Яго “Карнікі” і “Хатынская аповесць” сталі асновай для фільма “Ідзі і глядзі” Элема Клімава (1985). Па словах рэжысёра, замежнікаў карціна ўражвала настолькі, што падчас сеансаў […]