Выпуск 34. Бяроза са Стэфанам Корфам

Цяпер Бяроза, а раней – Бяроза-Картузская – вядомая ў нашай гісторыі з 1477 года. Што не замінала расейскім ідэолагам пускаць у народ легенду пра Суворава, які праязджаў праз горад на Ясельдзе, павесіў на бярозе картуз – і нібыта вось так горад займеў сваю назву. У адказ на чужаземную прапаганду беларусы выдалі свае легенды. У абедзвюх фігуруе зорка свайго часу канцлер ВКЛ Леў Сапега, які знайшоў у бярозавым гаі ці то вялізны крыж, ці то цудадзейную […]

Выпуск 33. Крэва з Уладзімірам Някляевым

Некалі сталіца княства, горад з Магдэбургскім правам, а цяпер – аграгарадок. Пра што наш герой кажа з сумнай усмешкай. …За паўночнай сцяной Крэўскага замка стаяла школа, у якой вучыўся Уладзімір Някляеў. Аднойчы настаўнік па прозвішчы Цукерман падвёў хлопчыка да муроў замка і сказаў: “Вова, ты шчаслівы чалавек: ты нарадзіўся каля камянёў сваёй гісторыі. – І развёў рукамі: – А вось у мяне сваёй гісторыі няма”. Сённяшні Уладзімір Някляеў кажа: без Крэва я быў бы зусім […]

Выпуск 32. Бялынічы з Юрыем Несцярэнкам

На месцы сядзібы Агінскіх – стадыён, на месцы кургана з капліцай – танцы, на месцы манастыра – асфальтаваны пляц, пад якім і сёння раскіданыя сутарэнні. Іх засыпалі ў 1980-хх, а да таго часу ў манастырскіх скляпеннях тусаваліся бялыніцкія хлопцы. Пахаваная пад зямлёй і бетонам, там дагэтуль ляжыць чыясьці гітара… Гэтую гісторыю распавёў музыка Юры Несцярэнка, герой новага выпуску “Ногі ў рукі”. А вось яшчэ адна, дзіцячая – пра “вінтарогага горнага казла”. У сямідзясятыя ён быў […]

Выпуск 31. Орша з Сержуком Доўгушавым

Кожны беларус хоць раз быў на вакзале ў Оршы. Так лічыць новы герой нашых падарожжаў “Ногі ў рукі” Сяржук Доўгушаў. Гэты горад мае асаблівае значэнне ў гісторыі Беларусі. І асаблівае значэнне – у асабістай гісторыі Сержука. На гарадзішчы збіраліся нефармалы, “валасатыя” – як іх называлі, і бітвы тут разгортваліся не менш эпічныя, чым усім вядомая на Крапівенскім полі. Музей Караткевіча быў цэнтрам культуры. З аднаго боку – класічная экспазіцыя, з іншага – рок-канцэрты. “Прыязджалі цэлым […]

Выпуск 30. Быхаў з Максімам Іўкіным

Наш новы герой – музыкант Максім Іўкін, лідар гурта “Балцкі Субстрат”. Разам з ім “Ногі ў рукі” выправіліся ў Быхаў – разабрацца, што змянілася ў горадзе з часоў Баркалабаўскага летапісу. Максім называе горад Старым Быхавам. Для яго горад – гэта найперш легендарная гісторыя. З 1590 года тут, на стромым беразе Дняпра, стаяў замак. Спачатку драўляны, пасля – мураваны, узведзены па найшоўшых галандскіх тэхналогіях. І за ўвесь час гэты замак ніколі не быў узяты з бою. […]

Выпуск 29. Салігорск з Паўлам Батуевым

А вы адрозніваеце Салігорск ад Светлагорска?.. Павал Батуеў жыве ў Салігорску больш за трыццаць гадоў. Ён добра ведае пра набор стэрэатыпаў, паводле якога Салігорск – горад шахцёраў, наркаманаў і СНІДу. І не тое каб тыя стэрэатыпы не мелі пад сабой ніякай глебы… Вось, напрыклад, шахцёры. Вакол іх круціцца жыццё ўсяго горада. Нават салігорская мара гучыць прыкладна так: паступіць у ПТВ і пайсці працаваць на “Беларуськалій” – галоўнае прамысловае прадпрыемства рэгіёна. Для дзяўчат мара гучыць троху […]

Выпуск 28. Гародня з Віктарам Шалкевічам

Гародня Віктара Шалкевіча – гэта горад каталікоў і вечнага супраціву. Гарадзенцы даўжэй за астатніх трымаліся супраць савецкай улады ў час “вызваленчага паходу” ў верасні 1939 года. За што пасля паплаціліся: у 1960-яя савецкія ўлады знішчылі Фару Вітаўта і ратушу. Хацелі ўзяцца за храм Францішка Ксаверыя (цяперашні Фарны касцёл), але і тут гарадзенцы паўсталі. Жанчыны з бідончыкамі зрання неслі варту на прыступках храма. Бідончыкі былі патрэбныя, каб ляскатам падаць сігнал “да зброі” ў выпадку пагрозы. Віктар […]

Выпуск 27. Стоўбцы з Канстанцінам Нашчынцом

У “12 крэслах” Ільф і Пятроў небеспадстаўна адзначалі, што савецкая статыстыка можа падлічыць усё. Адзінае, чаго яна не ведала, — колькі ў краіне крэслаў. Канстанцін Нашчынец, наш гід па Стоўбцах, дадае: не ведалі яны яшчэ й колькасць помнікаў Леніну. Як фарфоравыя слонікі, крышталь і дываны, Леніны дасюль “упрыгожваюць” беларускую рэчаіснасць. Стаўбцоўскі правадыр мае невялікі сакрэт: над плошчай яго ўзвысілі амбіцыі Напалеона. Справа ў тым, што мармуровы падмурак, на якім помнік стаіць ад самага пачатку, быў […]

Выпуск 26. Асіповічы з Антонам Астаповічам

1872 год. Асіповічы – невялікая вёска, усяго чатыры двары. За тры кіламетры ад яе адкрываецца аднайменная чыгуначная станцыя – частка Лібава-Роменскай чыгункі, якая яшчэ будуецца. І ўсё змяняецца. Цяпер гэта горад з насельніцтвам амаль у 35 тысяч чалавек. На гербе – усё той жа жыццядайны паравоз. У Асіповічы мы наведаліся з Антонам Астаповічам, гісторыкам, а галоўнае – старшынёй Беларускага таварыства аховы помнікаў. Ён як ніхто ведае каштоўнасць мінулага і яго артэфактаў. Яго імя вы маглі […]

Выпуск 25. Мір з Артурам Камароўскім

Хто не ведае Мірскі замак?.. Тут табе і музычныя вечары, і дух былога рыцарства, і парк з возерам – адпачынак стамлёным турыстам. Прыгожая карцінка. Калі не зірнуць глыбей. Напрыклад, у 1395 год. У гэты год Мір упершныю згадваецца ў пісьмовых крыніцах. Нагода сумная: крыжаносцы спалілі мястэчка. Заадно пазабівалі татарскіх ваяроў, што стаялі тут лагерам. Цяпер тых крыжаносцаў тыражуюць у выглядзе магніцікаў з подпісам “Мірскі замак”. Такая вось дэфармацыя нацыянальнай памяці. Пройдзем да возера. Сотні турыстаў […]