Haroshak.by – незалежны культурніцкі праект. Распачаў працу ў траўні 2017 года і займаецца шэрагам падпраектаў.

"Ногі ў рукі" — відэапраект, прысвечаны сучаснасці беларускіх гарадоў і іх людзям. Галоўны герой перадачы кожны раз новы і паходзіць з горада, які мы паказваем. Праз экскурсію па горадзе раскрываецца не толькі яго гісторыя, але й гісторыя людзей, што жылі тут раней і жывуць цяпер, змяняючы рэчаіснасць да лепшага. Мы імкнемся распавесці не толькі пра цікавосткі Беларусі, якія застаюцца па-за ўвагай поп-турызму. Галоўнае – цікавыя, дзейныя, смелыя асобы, якія ёсць у любым мястэчку Беларусі.

"Знакамітыя беларусы" — відэапраект, які ў папулярнай форме распавядае пра выбітных дзеячоў культуры, навукі, постаці ў гісторыі. Фоташэраг суправаджаюць арыгінальныя тэксты, якія агучваюць знакамітыя беларусы сучаснасці. Даведацца пра іх можна ў раздзеле “Галасы беларусаў”.

“Тры пытанні” – гэта шэраг інтэрв'ю з самымі рознымі людзьмі – ніякіх межаў ва ўзросце, прафесіі, нацыянальнасці, а галоўнае – поглядах на свет. Да кожнага ў нас ёсць аднолькавыя тры пытанні: якімі вы бачыце беларусаў, якой бачыцца вам нашая краіна і што вы можаце сказаць пра беларускую мову? Мэта праекта – сабраць самыя розныя, нават палярныя меркаванні, каб зразумець, якой насамрэч з’яўляецца сучасная Беларусь. Не тая карцінка, што ствараецца буйнымі СМІ, але краіна, якая існуе тут і цяпер.

Нерэгулярныя пректы Haroshak.by -- #бягомлікі і "На хвілінку".

#бягомлікі – агульная назва відэа, якія дасылаюць нашыя гледачы. Назва ролікаў паходзіць ад Бягомля, дзе было знятае першае кароткае відэа.

“На хвілінку” – відэарэпартажы, якія паказваюць яркія падзеі беларускай культуры за 60 секунд.

Haroshak.by адкрыты для прапаноў і супрацоўніцтва.
Звязацца з намі можна па тэлефоне +375 25 9648741, праз haroshak@zavadatar.com альбо праз нашы суполкі: