Хобіты ў шматпавярховіку. На “Тры пытанні” адказвае Наста Карнацкая

Наста Карнацкая – філолаг і актыўная папулярызатарка кніжнай культуры Беларусі (і не толькі). Яна піша дысертацыю па сучаснай беларускай літаратуры і працуе ў кнігарні. Вядзе кніжны блог bookvajed у Instagram і тэлеграм-канал Белліт. БЕЛАРУСЫ Як заўважыў Пятро Васючэнка, беларусы – гэта еўрапейскія хобіты, якія хаваюцца ў цень ад саміх сябе. Мы заўжды недзе збоку, на ўскраіне, мы ніколі не трапляем у самы вір падзей, хаця падзеі накшталт розных войнаў нас моцна закраналі. Беларусы ўмеюць прыстасоўвацца. […]

“Адмовімся – не будзе ні беларусаў, ні Беларусі”. Перапіс-2019: якая мова – родная?

З 4 па 30 кастрычніка 2019 года ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва. Родная мова – адно з найгалоўнейшых пытанняў. Haroshak.by сабраў выказванні беларусаў пра беларускую мову, запісаныя цягам двух гадоў у межах праекта “Тры пытанні”. 13 чалавек. Беларуска- і рускамоўныя. Людзі розных пакаленняў і поглядаў на жыццё. Што для іх – родная мова? Якія праблемы мае грамадства ў стасунках з мовай? І як іх вырашыць? Рамеснік Вадзім Мінчук: “Калі мы адмовімся ад мовы, не будзе […]

Тры пытанні. Ігар Палынскі

“Хацелася б, каб беларуская мова была для ўсіх нас чымсьці сакраментальным. І пасля гэтага ўжо можна будзе крочыць у наступны стан, калі мова – проста сродак камунікацыі”. Лідар гурта “Sumarok” Ігар Палынскі адказвае на “Тры пытанні”. БЕЛАРУСЫ Беларус – гэта, у першую чаргу, чалавек, які адчувае сябе беларусам. Якому гэта патрэбна, для якога гэта важна. БЕЛАРУСЬ Месца, дзе беларус адчувае сябе дома. Дзе яму ўтульна. Куды заўсёды хочацца вяртацца. Я пра сябе кажу зараз: я […]

Тры пытанні. Аляксандр Манцэвіч

“Мы, беларускамоўныя, знаходзімся ў меншасці. Але не трэба быць агрэсіўным”. Галоўны рэдактар “Рэгіянальнай газеты” Аляксандр Манцэвіч даў свае адказы на “Тры пытанні”. БЕЛАРУСЫ Калі ты лічыш сябе беларусам, то незалежна ад таго, на якой ты мове размаўляеш, як ты думаеш, хто твае бацькі, дзе ты нарадзіўся, – ты беларус. Гэта пытанне самаідэнтыфікацыі. БЕЛАРУСЬ Гэта мая краіна. Не дзяржава. Сёння дзяржава адна, заўтра – іншая. Дзяржава – гэта чыноўніцтва. А краіна – гэта людзі, гэта ландшафты, […]

Тры пытанні. Аксана Манчук

Калі б хобіты слухалі Макса Каржа, яны былі б беларусамі. На “Тры пытанні” адкзавае фотакарэспандэнт Аксана Манчук. БЕЛАРУСЫ Спалучаюць процілеглыя рысы. З аднаго боку яны могуць быць дабразычлівыя, дапамагаць у складаных сітуацыях, але з іншага – даволі закрытыя. Галоўная рыса – кансерватыўныя. Рэдка ідуць на перамены, і я не кажу нават пра нейкія палітычныя рэчы, я кажу пра перамены ў прыватным жыцці. Усёй нацыі не хапае ўнутранай свабоды. Чалавек хоча рабіць рэчы, якія яму падабаюцца, […]

Тры пытанні. Вадзім Мінчук

Перспектывы ў беларускай мовы такія: альбо людзі, як і раней, будуць валодаць дзвюма мовамі, рускай і беларускай, альбо беларуская пераможа. Яна не можа прайграць проста таму, што не можа прайграць. На “Тры пытанні” адказвае Вадзім Мінчук, рамеснік з Івацэвічаў. БЕЛАРУСЫ Калі ўжыць лексіку дваравую, беларусы – роўны народ. Мы не самыя крутыя ў свеце, але і не самыя хілыя. Імкнемся быць заможнымі, але не празмерна. Ёсць у нас саміх стэрэатыпы пра сябе: што мы вельмі […]

Тры пытанні. Алег Рудакоў

“Самы вядомы сібірскі беларус” – так называюць Алега Рудакова. З 1989 года ён жыве ў Іркуцку і больш як 20 гадоў вывучае прысутнасць беларусаў у Прыбайкаллі. Заснавальнік Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага і Іркуцкага беларускага клубу “Крывічы”. Алег Рудакоў наведаў Беларусь і адказаў на нашыя “Тры пытанні”. БЕЛАРУСЫ Раней я таксама лічыў, што, можа, беларусы нейкія непаўнавартасныя, мову сваю падзабыліся… Але паглядзіце гісторыю: беларусы, ваюючы налева і направа, захавалі сваой народ, захавалі сваю […]

Тры пытанні. Яўген Мірзікян

Па-беларуску можна не размаўляць, але мову ведаць трэба. Так лічыць Яўген Мірзікян, акцёр тэатра і кіно, сола-гітарыст гурта “Мясцовыя”, які зараз жыве ў горадзе Бяроза. Яўген адказаў на нашыя “Тры пытанні”: БЕЛАРУСЫ За беларусаў ніколі і нідзе не сорамна. Часам блытаюць з рускімі, але калі разумеюць, што ты беларус, ставяцца з павагай і вельмі прыязна. Беларус заўжды добры, вясёлы і гасцінны чалавек. Не злапомны. Гэта, напэўна, звязана з гісторыяй, бо мы як нацыя заўжды знаходзіліся […]

Тры пытанні. Таццяна Неліповіч

Гасцінныя? Так, але не талерантныя. Таленавітыя, але злоўжываем алкаголем. І перспектывы туманныя… Пра беларусаў, Беларусь і беларускую мову разважае настаўніца Таццяна Неліповіч. БЕЛАРУСЫ Адна з вызначальных рысаў – гасціннасць. У Петруся Броўкі ёсць верш “Калі ласка”: “Трапіць госць у будзень, а ці ў свята: – Калі ласка, калі ласка ў хату! Не паспелі сесці пры сустрэчы, як патэльня засквірчэла ў печы…” Там яшчэ і гарэлачка з’явілася, але гэта ўжо адносіцца да адмоўнай рысы… Мы не […]

Тры пытанні. Стас Ніканенка

“Людзі ў нас закрытыя, скаваныя і саміх сябе саромеюцца”. На “Тры пытанні” пра беларусаў, Беларусь і мову адказвае фотамастак Стас Ніканенка. БЕЛАРУСЫ Народ заціснуты, але сітуацыя пакрысе выпраўляецца: людзі пачынаюць разумець, што яны прадастаўленыя самі сабе. А так многія не выязджаюць са сваіх вёсак і гарадоў гадамі. Апошняе падарожжа ў іх было гадоў дваццаць таму. Чаму – незразумела. Не бывае такога, каб людзі хацелі жыць кепска. Могуць не ведаць, як, могуць сумнявацца, але звычайна ўсе […]