Куды пайсці на святы: імпрэзы з беларускім настроем

Не ведаеце, што рабіць на зімовых вакацыях? Вось вам пяць ідэй, як напоўніцца яскравымі ўражаннямі ў беларускім духу. Запрашаем ў падарожны карагод. Разам з батлейшчыкамі і калядоўшчыкамі можна зазірнуць у беларускую вёску, аздобіць ялінку, пазнаёміцца з тутэйшымі мастакамі і паслухаць старадаўнюю музыку. Батлейка Батлейка – старажытны лялечны тэатр, які з’явіўся ў Беларусі з XVI – XVII стст. Яго назва нагадвае пра горад, дзе, паводле Евангелля, нарадзіўся Хрыстос. Першапачаткова батлеечныя спектаклі арганізоўвалі ў касцёлах, пасля ў […]

Заскочыць у апошні вагон: ідэі беларускіх калядных падарункаў

Ялінка аздоблена цукеркамі, пазалочанымі арэхамі, картанажамі і шклянымі цацкамі. Мая любімая – заснежаны домік з жоўтым святлом у вокнах. На галінах весела зіхаціць гірлянда. А над усім гэтым блішчыць бэтлеемская зорка. Пад ялінкай гурбой складзены падарункі: каробкі, скрыначкі, мяккія пакункі. Давайце жа разгарнем іх разам! Можа гэта падштурхне вас да ідэі, як парадаваць блізкіх на святы? 1. На першым пакунку ляжыць канверт з надпісам “Уключы мяне”. У ім флэшка. Карыстаемся парадай. “Вясёлых калядных святаў – […]

АНКЕТА ПАДАРОЖНІКА. Ягор Юркевіч: “У Іўі нас прынялі за шпіёнаў”

“Анкета падарожніка” – спецпраект Haroshak.by, прысвечаны людзям, якія вандруюць па Беларусі. Наш новы герой Ягор Юркевіч наведаў усе 115 беларускіх гарадоў. Практыкуе з сябрамі начныя вандроўкі і стыль “днищетур”. Самы надзейны напарнік – жонка Ксенія. Хто: Ягор Юркевіч. Працую ў энергетыцы, жыву ў Мінску і вандрую “з яго”. Стаж: 10 гадоў, усе гарады Беларусі. Уцягваўся паступова, пачаўшы з самых папулярных месцаў: Гродна, Ліда, Заслаўе, Полацк… Мой галоўны напарнік – жонка Ксенія. Калі аб’ехалі прыкладна палову […]

АНКЕТА ПАДАРОЖНІКА. Раман Брудскі: “Аднойчы знайшлі скарб у жылым двары…”

“Анкета падарожніка” – спецпраект Haroshak.by, прысвечаны людзям, якія вандруюць па Беларусі. Наш новы герой – Раман Брудскі, былы археолаг, а цяпер – электраслесар. Збірае фота помнікаў землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Падарожнічае адзін, на ровары. Хто: Раман Брудскі. 32 гады. Жыву ў Салігорску. Працую электраслесарам у ААТ “Беларуськалій”. Маю дзве вышэйшыя адукацыі: гісторык і горны інжынер-механік. Апрача падарожжаў падабаецца чытаць класікаў беларускай літаратуры. Тут і далей фота з асабістага архіва героя. Стаж: 8 […]

АНКЕТА ПАДАРОЖНІКА. Марына Фіронава: “Падчас першай вандроўкі сыну было 8 месяцаў”

“Анкета падарожніка” – спецпраект Haroshak.by, прысвечаны людзям, якія вандруюць па Беларусі. Сёння нашая гераіня – Марына Фіронава, якая не баіцца падарожжаў з малым дзіцём, вядзе блог у Instagram і ведае, якім падступным можа быць рапсавае поле. Хто: Марына Фіронава. 31 год, жыву ў Мінску, зараз у дэкрэце, да яго працавала вядучым спецыялістам па эфектыўнасці вытворчасці. Вандрую разам з мужам і сынам. Цікаўлюся беларускімі традыцыямі: удзельнічаю ў абрадавых святах, наведваю фольк-фэсты. Вышываю народныя строі. Стаж: 2 […]

АНКЕТА ПАДАРОЖНІКА. Юрый Паўлоўскі: “Сувязі не было, а справа ішла да ночы…”

“Анкета падарожніка” – спецпраект Haroshak.by, прысвечаны людзям, якія вандруюць па Беларусі. Наш герой сёння – машыніст з Баранавічаў Юрый Паўлоўскі, які падарожнічае выключна на ровары. Хто: Юрый Паўлоўскі. Нарадзіўся і вырас у Баранавічах. Працуе на чыгунцы машыністам. Стаж: 200+ аб’ектаў. У падарожжы па Беларусі (і не толькі) я ўцягнуўся яшчэ ў школьныя гады – усё пачыналася з турыстычнага кружка. Далей гэтае захапленне толькі прагрэсавала. Некалькі гадоў таму вырашыў падарожнічаць менавіта па гістарычных мясцінах і дзяліцца […]

АНКЕТА ПАДАРОЖНІКА. Сяргей Міхейчык: “Я пра гэта пашкадую, але ехаць трэба!”

“Анкета падарожніка” – спецпраект Haroshak.by, прысвечаны людзям, якія вандруюць па Беларусі. Наш першы герой – электрык з Дружнага Сяргей Міхейчык, аматар занядбаных будынкаў, яўрэйскіх могілак і роварных марафонаў. Хто: Сяргей Міхейчык, 31 год. Жыву ў няспраўджаным атамаградзе – пасёлку Дружны недалёка ад Мінска. Тут жа працую электрыкам на адным з прадпрыемстваў. Дружны старэйшы за мяне ўсяго на некалькі гадоў, гэтае месца максімальна пазбаўленае гістарычнай спадчыны. У дзяцінстве замкі і палацы здаваліся нечым паўфантастычным. Што тут […]

Лакацыі Першай сусветнай вайны. Едзем на нямецкія ДАКі пад Смаргонню

Па лясах, палях і вёсках Беларусі раскіданыя артэфакты Першай сусветнай вайны. Сто гадоў таму іх было каля трох тысяч. Пасля вынішчэння ў савецкі час засталося менш за палову. Іх ніхто не абараняе, акрамя рэдкіх энтузіястаў, і тое – з пераменным поспехам. Для большасці гэтыя артэфакты – кавалкі бетону, парослыя мохам, урослыя ў зямлю. Мы кажам пра ДАКі – доўгатэрміновыя агнявыя кропкі, якія збудавалі на тэрыторыі Беларусі нямецкія войскі ў 1916 – 1917 гадах. МАТЭРЫЯ ПАМЯЦІ. […]

Вузлы жыцця, звязаныя душы. Гісторыя яўрэйскіх могілак Магілёва

Паводле апошніх даследаванняў, у Беларусі знаходзяцца 401 яўрэйскія могілкі. З іх толькі 70 агароджаныя і маюць ахову. Без агароджы і абароны пакінутыя 102 яўрэйскіх могілак. 67 пахаванняў знаходзяцца ў небяспечным стане. 142 – цалкам знішчаныя. Толькі яўрэйскія могілкі ў Магілёве, адзіныя на ўсю краіну, маюць статус гісторыка-мемарыяльнага месца пахавання. Статус прысуджаны гэтым летам. Што гэта дае? І як увогуле Магілёў працуе з яўрэйскай спадчынай?.. Мы наведалі горад, каб даведацца пра ўсё з першых вуснаў: ад […]

“Вашае месца – за агароджай”. Як у Новым Полі змагаюцца за гістарычную памяць

Выглядае Новае Поле ідылічна: вёска за 30 км ад Мінска, маляўнічыя пейзажы, у цэнтры – сядзіба ХІХ стагоддзя і парк. Такая карціна прывабіла некалькі маладых сем’яў, якія са сталіцы перабраліся ў вёску. Рэчаіснаць аказалася не такой прыўкраснай. На думку навапольскага аграрна-эканамічнага каледжа, сядзіба знаходзіцца ў ягонай уласнасці (насамрэч, не: размова ідзе толькі пра аператыўнае кіраванне). Гэта значыць, можна высякаць 200-гадовыя ліпы (каб лісце не ападала на стадыён) і фарбаваць гістарычны помнік у непамысныя колеры. Карэнных […]