Наста Карнацкая

Нарадзілася і жыве ў Мінску. Філолаг, магістр філалагічных навук. Вучыцца ў аспірантуры БДУ, піша дысертацыю па сучаснай беларускай літаратуры. Працуе ў кнігарні, а таксама займаецца “рознай кніжнай і калякніжнай дзейнасцю”. Прасоўвае беларускую літаратуру праз кніжны блог у instagram і тэлеграм-канал. Самым знакамітым і вартым увагі беларусам лічыць Уладзіміра Караткевіча.

Адэля Вольская

Музыка, спявачка. У снежні 2017 года выпусціла дэбютны альбом “Казка”. Сама Адэля лічыць галоўнай песняй у альбоме “Сэрца”: “Працэс напісання яе быў эмацыйна складаны. Калі я пішу падобныя песні, то поўнасцю паглынаюся ў змрочную атмасферу. У такі нават транс, з якога складана пазней выйсці”. Што да музычных густаў, Адэля Вольская найбольш цэніць джаз, таксама любіць кантры і класічны рок. У іншым інтэрв’ю Адэля адзначыла, што не размаўляе выключна па-беларуску, але ўпэўненая, што не ведаць родную […]

Людміла Рублеўская

Пісьменніца, журналіст, літаратурны крытык. Пачынала з рускамоўных вершаў, а потым патрапіла на вучобу ў Літаратурны інстытут імя Горкага – і перайшла на беларускае аддзяленне філфака БДУ. Пасля таго працавала ў літаратурных выданнях. Выдала паэтычныя зборнікі “Крокі па старых лесвіцах”, “Адукацыя”, “Замак месячнага сяйва”. Сёння найбольш вядомая як аўтарка гістарыяцэнтрычнай прозы (“Старасвецкія міфы горада Б”, “Сэрца мармуровага анёла”, “Пярсцёнак апошняга імператара”, “Ночы на Плябанскіх Млынах”, “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію”, “Сутарэнні Ромула”, “Золата забытых магіл”, […]

Юры Усціновіч

Гісторык-рэканструктар, выкладчык, пісьменнік. Сябе называе “найпатомным крывічом-палачанінам з Дзісеншчыны”. Вядомы як паэт (друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Верасень”) і аўтар дзіцячых казак. На пытанне пра тое, каго лічыць самым знакамітым беларусам, адказаў так: “Наш народ пладавіты на таленавітых, выбітных людзей, вось толькі з гістарычным лёсам не шчасціла апошнія год 500. Нават калі абмежавацца выключна творцамі/навукоўцамі, я не магу выбраць між Францішкам Скарынам, Казімірам Семяновічам, Міхалам Клеафасам Агінскім, Адамам Міцкевічам, Уладзімерам Караткевічам, Барысам Кітом і многімі, […]

Паліна Паланейчык

Больш вядомая як спявачка “Рэспубліка Паліна”. Мінчанка. На 2018 год мае адзін альбом “Бясконцы красавік”. Рэпертуар спявачкі складаецца пераважна з уласных песняў. Спявае па-беларуску, па-руску, па-ўкраінску і па-французску. Займалася жаночым футболам. Мае музычную адукацыю па класе фартэпіяна. Першую песню напісала ў 14 гадоў, пасля чаго пачала вучыцца граць на гітары. У 2011 годзе стала пераможцай на фестывалі аўтарскай песні “Бардаўская восень”. Самай знакамітай беларускай лічыць пісьменніцу Святлану Алексіевіч.

Марына Савіцкая

Радыёвядучая. Арганізатар фестываляў “Ведай нашых” (2015), “Запальны Крок да рока” (2016) ды іншых канцэртаў. Мінчанка. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ і музычную школу па класе фартэпіяна. Напачатку працавала ў друкаваных выданнях: пісала для газет “Культура”, “7 дней”, “Туризм и отдых” і іншых. Пасля перайшла на радыё. Самым знакамітым беларусам лічыць Францыска Скарыну.

Юры Жыгамонт

Тэлевядучы, актор. Нарадзіўся на Палессі (вёска Дзямідава). З дзяцінства цікавіўся гісторыяй і рэтра-рэчамі. Шмат падарожнічаў па Беларусі са старэйшым братам. Юры Жыгамонт – нязменны вядучы аўтарскай праграмы “Падарожжы дылетанта”. Што цікава, напачатку ён скончыў ПТВ па спецыяльнасці “кіроўца вежавых кранаў”. А ўжо ў 1994 годзе – Тэатральна-мастацкі інстытут. З 2002 года служыць у Тэатры юнага гледача. “Трэба зрабіць усё, каб людзі не забывалі, што ў нас была магутнейшая дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, што тут […]

Ганна Лутава

Спявачка ў фальклорным гурце “Варган”. Палачанка. Паэтка. Самым знакамітым беларусам лічыць Аляксандра Саладуху – без варыянтаў. Пераломным момантам у сваім жыцці лічыць знаёмства з фалькларысткай Вольгай Емяльянчык, якая навучыла яе спяваць і ўзяла ў фальклорны гурт. “Справа ў тым, што я не дужа гарадская. Я на вёсцы амаль што нарадзілася. Вырасла ў бабулі і дзядулі пад крылом. Таму я ведаю, што такое вёска, і ведаю, што гэта ўсё маё, гэта ўсё мне блізкае. У горад […]

Андрусь Такінданг

Творца-шматстаночнік. Калі казаць пра мастацкі бок – скончыў каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка і Універсітэт культуры. Потым працаваў мастаком-рэстаўратарам у Музеі народнай архітэктуры і побыту. Стварыў серыю графічных работ “Крыжовы шлях”. Як музыка выступае ў гуртах “Рэха” і “Гаротніца”, дзе грае і спявае. Паэт. Тэлевядучы. Жыве ў Менску, але ўсё дзяцінства прабавіў у вёсцы Чэрцы Лепельскага райна. Мае ўзнагароду “Бронзавая бульба” (2013 год) фестываля “Bulbamovie” за анімацыйны фільм “Горад”. Самым знакамітым беларусам лічыць Васіля Быкава.

Ігар Палынскі

Дакладней, Ігар “Вожык” Палынскі. Лідар полацкага рок-гурта “Sumarok”, журналіст і паэт. Гурт “Sumarok” існуе з 2009 года. За гэты час ён меў выступы ў Беларусі, Польшчы і Расіі. Сам Ігар выступаў у “Снайперскім хоры” Дзіяны Арбенінай у 2013 – 2014 гадах. Пасля чаго “Sumarok” выпусціў альбом “Мінор”, песні з якога патрапілі ў ратацыю беларускіх радыёстанцый. Апрача аўтарскіх кампазіцый гурт выконвае песні Дзіяны Арбенінай у перакладзе на беларускую мову. Як журналіст Ігар Палынскі працаваў у “Полацкім […]