Не Статутам адзіным: чым праславіўся канцлер Леў Сапега?
Леў Сапега вырашаў лёс цэлай краіны, хоць і не быў каралём. Як канцлер Вялікага Княства Літоўскага, дый на ранейшых, менш значных пасадах, Сапега клапаціўся пра незалежнасць Княства ў межах Рэчы Паспалітай. І часам гэтыя захады былі вельмі рызыкоўныя… Леў Сапега паходзіў з праваслаўнай сям’і, але фанатыкамі яго бацькі не былі, на вялікую радасць нам усім, так што сямігадовага Леўчыка аддалі ў пратэстанцкую школу. Яна існавала пры двары Мікалая Радзівіла Чорнага ў Нясвіжы і была вядомая […]