Ад Крывіі да Саратава: стракатае жыццё Вацлава Ластоўскага

“Мой бацька – земляроб, дзед – каваль, а прадзед – бортнік”, казаў Вацлаў Ластоўскі. А вось пра яго самога адным словам не скажаш. Хіба ў трох – дзяяч беларускага адраджэння. Але й гэтага будзе мала. Глядзіце відэа з серыі “Знакамітыя беларусы”: Тэкст чытае Ігар Палынскі. Умоўна жыццё Ластоўскага можна падзяліць на палітычнае і літаратурнае. У палітычным лёсе чорт нагу зломіць: у 19 гадоў ён уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Літве; потым стаў беларускім сацыялістам; […]

Як беларус стаў прэзідэнтам Гавайскіх астравоў? Гісторыя Мікалая Судзілоўскага

Мікалай Судзілоўскі пажыў у 14 краінах, змагаўся з царызмам, хаваўся ад жандараў па ўсёй Еўропе і між іншага пабыў першым прэзідэнтам Гаваяў. Ён палепшыў становішча карэннага насельніцтва і меў вялікія планы надалей, але ў ЗША таксама былі планы на райскія астравы… Глядзіце новы выпуск “Знакамітых беларусаў” на нашым канале: Тэкст чытае Ігар Палынскі. Пачалася гісторыя ў Магілёве 15 снежня 1850 года. Мікалай нарадзіўся ў сям’і судовага чыноўніка, які быў да таго ж збяднелым шляхціцам. З […]

Што вядома пра аўтарку “Літоўскай гаспадыні” Ганну Цюндзявіцкую?

Ганна Цюндзявіцкая – аўтарка сапраўднага бестселера ХІХ стагоддзя. Кніга “Літоўская гаспадыня” дапамагла сотням беларускіх сем’яў пасля вайны 1812 года, ва ўмовах эканамічнага крызісу, як сказалі б мы цяпер. Але кніга выйшла ананімна, імя аўтаркі адкрылася толькі ў нашыя часы, і пасёння мы ведаем пра Ганну не так шмат. Тэкст чытае Ігар Палынскі. Ганна паходзіла з роду Прушынскіх і нарадзілася 18 ліпеня 1803 года ў Каралішчавічах. Бацька Ганны, Міхал Прушынскі, быў мінскі падкаморы; маці – Тэкля […]

“Электрычны чалавек” з Наднёмана. Якуб Наркевіч-Ёдка

У канцы XIX стагоддзя яго імя было добра вядомае: эксперыменты з электрычнасцю памешчык з Наднёмана паказваў у Берліне, Вене, Рыме, Пецярбургу; у Парыжы пра яго выдалі цэлую кнігу. І цяжка было знайсці газету, якая б ні разу не пісала пра Якуба Наркевіча-Ёдку. Ён быў першы, хто даказаў, што ўсе жывыя арганізмы на планеце прадукуюць і праводзяць электрычнасць, у тым ліку – чалавек. Візуальным доказам стала электраграфія: спосаб фіксаваць электрамагнітнае поле жывых арганізмаў на фотапласцінах. Якуб […]

Караль “Пане Каханку” Радзівіл. “Смехатворныя ўчынкі, жарсці і зверствы”

Новы выпуск відэапраекта “Знакамітыя беларусы” прысвечаны Каралю Станіславу Радзівілу (1734 – 1790), які ўвайшоў у гісторыю Беларусі пад мянушкай “Пане Каханку”: Тэкст чытае Юры Усціновіч. Пане Каханку запомніўся як вясёлы дзядзька, які мала непакоіўся пра сэнс жыцця. Але, калі глянуць на сведчанні сучаснікаў, мы ўбачым: мала хто захапляўся Каралем Радзівілам, як яго звалі насамрэч. Людзі казалі пра жорсткасць магната, бяздумнасць, эгацэнтрычнасць. Вось, напрыклад, сведчанне Саламона Маймона, філосафа з Беларусі: “Паўнавартаснага занятку ў яго не было, […]

Люблінская унія, няшчаснае каханне і іншыя “подзвігі” Жыгімонта ІІ Аўгуста

Жыгімонт ІІ Аўгуст – кароль Рэчы Паспалітай, на якім скончылася дынастыя Ягелонаў. Сын славутай Боны Сфорцы. Муж не менш славутай Барбары Радзівіл. У гэтых ролях – сын і муж – ён фігуруе найчасцей. Асоба Жыгімонта застаецца ў ценю дзвюх жанчын. Сёлета спаўняецца 500 гадоў з Дня нараджэння Жыгімонта Аўгуста. Тэкст чытае Андрусь Такінданг Быў мамчыным сынком Жыгімонт Аўгуст быў доўгачаканым дзіцём – першы і адзіны сын караля Жыгімонта Старога. Бона Сфорца вельмі любіла сына і […]

“Як чорнарабочы, пісаў і пішу бесперапынна…”. Раманіст-стоік Кузьма Чорны

Кузьма Чорны – вялікі раманіст, які за два гады мог напісаць тры раманы, згубіць рукапісы і стаічна ўзяцца за новую працу. Равеснік ХХ стагоддзя, у 18 ён перажыў Першую сусветную вайну, у 38 – хвалю крывавых рэпрэсій, а ў 41 год сустрэў Другую сусветную. І ўсё гэта паспеў занатаваць. Зрабіць мастацтвам. Тэкст чытае Ігар Палынскі. Псеўданім узяў ад дзеда Сапраўднае імя пісьменніка – Мікола Раманоўскі. Упершыню ён падпісаўся як Кузьма Чорны ў 1923 годзе ў […]

Хто быў да Каліноўскага?.. Васіль Вашчыла і Крычаўскае паўстанне

Васіль Вашчыла не самы вядомы герой у цяперашняй Беларусі, але ён безумоўна варты ўвагі. У XVIII стагоддзі Вашчыла здолеў арганізаваць сялян на барацьбу за свае правы. Ён падняў узброенае паўстанне ў Крычаве, і хаця змаганне пацярпела паразу, вынікі яно прынесла: жыць сялянам на гэтай тэрыторыі стала лягчэй. Тэкст чытае Наста Карнацкая. Міфічны ўнук Хмяльніцкага У час паўстання і пазней пра Васіля Вашчылу казалі, быццам ён – унук Багдана Хмяльніцкага. Гэта міф, хаця з Украінай сям’я […]

Балет на руінах краіны. Што зрабіў не так Антоній Тызенгаўз?

Антоній Тызенгаўз – славуты рэфарматар 18 стагоддзя. Сябар апошняга караля Рэчы Паспалітай, ён атрымаў у кіраванне Гарадзенскую эканомію. Тызенгаўз адкрыў два дзясяткі мануфактур, тэатр, разбіў батанічны сад, заснаваў медычную акадэмію… На жаль, з фінансавага боку рэформы аказаліся правальнымі. Але ў гісторыю Беларусі яны ўвайшлі адназначна. Тэкст чытае Марына Савіцкая. Адкрыў 23 мануфактуры За 20 гадоў Тызенгаўз збудаваў на месцы вёскі Гарадніца сапраўдны прамыслова-культурны цэнтр. Тут з нуля ўзвялі 85 будынкаў – вялізныя мануфактуры, склады, мікрараён […]

“Азгур ідзе ў свой саркафаг”. Міфы і праўда пра вялікага скульптара

Заір Азгур – легендарны беларускі скульптар. Ён пачынаў у 1920-я гады разам з іншай вясёлай моладдзю. Вучыўся ў Юдаля Пэна. Перажыў рэпрэсіі і вайну. Стварыў скульптуры відных дзеячоў як таго часу, так і беларускай гісторыі ў цэлым, ад Скарыны да Купалы. Аўтар больш як паўтары тысячы скульптур – у новым выпуску “Знакамітых беларусаў”. Непапраўны працаголік Сучасны музей Заіра Азгура знаходзіцца ў ягонай майстэрні. Сюды скульптар прыходзіў кожны дзень цягам адзінаццаці гадоў і працаваў як найменей […]