Складаныя партыі графа Агінскага

Міхал Клеафас Агінскі вядомы сучасным беларусам як аўтар паланэза “Развітанне з Радзімай”. Але пры жыцці граф займаўся музыкай толькі як хобі: на першым месцы заўжды была палітыка. У 20 гадоў Агінскі стаў дэпутатам сойму Рэчы Паспалітай. У 21 кантраляваў мытню на мяжы Літвы і Расіі. Потым яго прызначылі паслом у Галандыі, а ў 28 гадоў Агінскі стаў падскарбіем Вялікага Княства Літоўскага, гэта значыць – міністрам фінансаў. Цудоўныя перспектывы пусціў пад адхон патрыятызм: у 1794 годзе […]

Рамантызм як прысуд. Рэпрэсаваны паэт Юлі Таўбін

У разгромнай рэцэнзіі на першы зборнік Юлія Таўбіна “Агні” (1930) пісалася: “Ва ўсей кнiжцы мы не знайшлi нiводнага слова, дзе гаварылася б аб партыi, аб рабочам класе, якi будуе сацыялiзм…” Пазней хмурнаватага, на сваёй хвалі юнака абвінавацілі ў “псыхокапанні”. Сёння можна пасмяяцца з такіх закідаў, але ў 1930-яя гэта быў прыгавор. Па ўспамінах сучаснікаў, Юлі Таўбін быў быццам трохі заспаны, увесь ва ўладзе паэзіі. То піша вершы, то спявае. На вечарынах чытаў вершы любімага Гейнэ […]

“Мой вораг – эпоха”. Забіты за п’есу Васіль Шашалевіч

Драматург Васіль Шашалевіч гучна заявіў пра сябе ў 1925 годзе, калі ў Маскве паставілі яго п’есу “Апраметная”. Прыйшла слава, а з ёй – увага пільных органаў; сталічнае жыццё, а з ім – новыя сябры, між якіх хапала стукачоў. У 1930 годзе Васіля Шашалевіча арыштавалі ў першы раз. Тады пашанцавала, адпусцілі. А вось родны брат – пісьменнік Андрэй Мрый – патрапіў у лагер. Другі раз арыштавалі ў 1936 годзе. Зноў жа, пасля пастаноўкі ўдалай п’есы – […]

Супердрукар часоў Рэфармацыі: хто насамрэч Васіль Цяпінскі?

Васіль Цяпінскі жыў у 1540 – 1603 гадах. У 1570-яя на свае сродкі арганізаваў друкарню. Выдаваў кнігі на старабеларускай мове, прычым пераклады рабіў сам. Вядома няшмат, але нават гэтыя звесткі аказаліся няправільнымі!.. Узяць знакаміты партрэт у берэце. Сумніўна, што на ім менавіта Васіль Цяпінскі. Партрэт стаў вядомы дзякуючы Вацлаву Ластоўскаму, які ўбачыў яго ў 1919 годзе ў мінскай газеце. Да таго ж, Васіль Цяпінскі жыў… у двух экзэмплярах. У братоў Мікалая і Мацея было па […]

Чаму першы Народны артыст Беларусі выносіў мэблю з кватэры суседзяў?

Уладзіслаў Галубок быў чалавекам тэатра. Акцёр, рэжысёр, драматург, дырэктар, піяршчык – ён рабіў усё. Яго Вандроўны тэатр у 1920-яя гады быў самым папулярным у краіне і самым любімым. Праўда, калі ў 1928 годзе Уладзіслаў Галубок атрымаў званне Народнага артыста Беларусі, ён не вельмі ўсцешыўся. “Я заўсёды сярод простых людзей, а яны кажуць: «Народны артыст? Ніякая гэта не заслуга. Вось заслужаны — іншая справа…»”. Самае цікавае пра Уладзіслава Галубка: Пасля смерці бацькі ён стаў галоўным кармільцам […]

Неўры – продкі беларусаў. Пра што пісаў Павел Шпілеўскі

ХІХ стагоддзе – залаты час этнографаў і аматараў фальклору. Беларусь з яе дрымучымі лясамі, балотамі і павер’ямі робіцца цэнтрам увагі. Згадайце “Дзікае паляванне караля Стаха”: галоўны герой аповесці – навуковец-фалькларыст. У гэты ж час стварае свае фантастычныя апавяданні Ян Баршчэўскі. Між іншых аматараў сівой даўніны вылучаецца Павел Шпілеўскі. Вось толькі пяць фактаў з яго таямнічай біяграфіі: Ён усё жыццё вывучаў паганскіх багоў і “нячысцікаў” – і пры гэтым быў сынам праваслаўнага святара. Сам Шпілеўскі скончыў […]

Таемнае віленскае жыццё Уладзіслава Сыракомлі

Ён паходзіў са старой пачцівай шляхты і быў сапраўдным фанатам свайго роду. “Я паходжу з сям’і бездакорна пачцівай, чым не кожны з паноў графаў і князёў можа пахваліцца.” Ён быў ніякім гаспадаром і ўвесь час прападаў за кнігамі. Служыў офісным планктонам у Нясвіжскай канцылярыі, а калі нуда рабілася невыноснай, збіраў сяброў на паэтычны батл. Ён пахаваў трох маленькіх дачок. Ён ніяк не мог знайсці сваё месца: у горадзе – тлумна, у вёсцы – сумна. Ён […]

Першы пасля Скарыны, альбо Хто насамрэч друкаваў кнігі ў Піцеры?

Ілля Капіевіч – тыповы ўраджэнец Вялікага Княства Літоўскага, якога лёс звязаў з замежжам. Нарадзіўся пад Ляхавічамі. Трапіў у расійскі палон (ішла Трынаццацігадовая вайна). Быў пастырам у Даніі. Друкаром – у Галандыі і Германіі. Нейкі час жыў з дачкой у Варшаве. Наўрад ці ён перасякаўся з Сімяонам Полацкім, але канва лёсу ў іх падобная: абодва – інтэлектуальныя гастарбайтары. Без полацкага манаха і вандроўнага друкара Пётр І папросту не змог бы прарубіць тое самае вакно ў Еўропу. […]

Страх і нянавісць у Канстанцінопалі. Як Рыгор Цамблак здабываў аўтакефалію

Адна з найгалоўных падзей 2018 года – Украінская царква атрымала аўтакефалію. Беларусы таксама маглі займець незалежную царкву, але засталіся пры старым. Аднак калі капнуць глыбей, стагоддзе ў пятнаццатае, вы ўбачыце: барацьба за аўтакефалію мела месца, прычым барацьба вельмі актыўная, з інтрыгамі, праклёнамі, сваімі драмамі ды пэўным камізмам сітуацый. Новы герой “Знакамітых беларусаў” Рыгор Цамблак нарадзіўся прыкладна ў 1364 годзе ў Балгарыі, памёр каля 1420-га ў Кіеве, але галоўную справу жыцця звязаў з Вялікім Княствам Літоўскім. […]

Фантастычныя звяры і дзе іх шукаў Ян Баршчэўскі

Яшчэ за 53 гады да таго, як нарадзіўся Ньют Саламандар, вядомы чараўнік і аўтар кнігі “Фантастычныя звяры і дзе іх шукаць”, беларускі пісьменнік Ян Баршчэўскі выдаў кнігу “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. У 1844 годзе свет даведаўся пра існаванне дэманічнага ката Варгіна, Вужынага Цара, Вадзяніка з русалкамі, Дамавіка, Лесуна, ваўкалакаў і цмокаў, выведзеных з яек, наседжаных чорнымі пеўнямі… Зрэшты, беларусы ведалі гэтых дзіўных істотаў спрадвеку. Ян Баршчэўскі стаў першым, хто звярнуў на іх […]