Герой ці крывавы дыктатар? Першы кароль Літвы Міндоўг
Міндоўг – стваральнік беларуска-літоўскай дзяржавы, першы князь Вялікага Княства Літоўскага, а таксама першы і адзіны яго кароль. У жорсткім ХІІІ стагоддзі ён выбіраў вайну замест дыпламатыі, а да мэтаў сваіх ішоў любымі спосабамі. Тэкст чытае Андрусь Такінданг. Звестак пра самога князя няма Паводле адной з версій, ён быў нашчадкам полацкіх князёў, Рагвалодавічаў; паводле другой – адным са “старэйшых” князёў Літвы, сынам нейкага “вялікага караля”. Асобная тэма для спрэчак – першыя гады княжання Міндоўга ў Наваградку […]