Выпуск 11. Докшыцы з Кацярынай Захарэвіч

Самы стары будынак горада належыць, верагодна, да ХІХ стагоддзя. Верагодна, бо дакладна не вядома, у якім годзе той быў узведзены, каму належаў, што ў ім знаходзілася. Адно, што можна сказаць: цяпер тут прадаюць абутак. У гэтым, як кажа Кацярына Захарэвіч, палягае глыбокая праблема Докшыцаў: такое ўражанне, што горад жыве толькі ў сучаснасці, быццам бы сувязь з гісторыяй згубленая. Нягледзячы на такі расклад, мы ўсё адно знайшлі, што паглядзець і паказаць. Адметная рыса горада – фантаны. […]

Выпуск 10. Мядзел з Марынай Варабей

Каб прайсці на востраў на возеры Мястра, што ў Мядзелі, трэба пераадолець шлях па разбураным драўляным мосце, які пралягае праз балота, аблюбаванае гадзюкамі… А некалі тут стаяў велічны замак на пяць вежаў. Гэта быў каронны замак, і яго вельмі любіла Бона Сфорца. Каралева ўвогуле любіла Мядзел, так што ўгаварыла мужа падараваць гораду Магдэбургскае права. Гэтую гісторыя наш гід Марына Варабей распавяла на самім востраве – лічы, у замку. А яшчэ ў Мядзелі знаходзіцца адзіны ў […]

Выпуск 9. Мазыр з Віталём Рудаком

Беларуская Швейцарыя, наш Крым, сталіца Палескай вобласці – усё гэта Мазыр. Пра яго распавядае новы герой “Ног у рукі”, “просты вясковы настаўнік” Віталь Рудак. Вось, напрыклад, самы даўгі аўтамабільны мост у Беларусі. Ён злучае берагі Прыпяці, па якой з нядаўняга часу ходзіць цеплаход “Белая Русь”. А вось Мазырскі замак. Ну як замак – так яго назвалі аўтары архітэктурнага шэдэўра. Мясцовыя ўпарта называюць замак “кітайскім”. Ён паўстаў на сапраўдным старажытным замчышчы ў 2005 годзе – да […]

Выпуск 8. Заслаўе з Ігарам Мельнікавым

17 верасня 1939 года адбылося ўз’яднанне Савецкай і Заходняй Беларусі. Падзея ў нашай гісторыі безумоўна вызначальная і безумоўна неадназначная, калі казаць пра варункі, у якіх тое ўз’яднанне адбывалася. Галоўная гераіня тых падзеяў – мяжа, якая падзяляла дзве Беларусі. Частка яе праходзіла акурат пад Заслаўем, у сённяшнім Новым Полі. Тут знаходзілася стражніца “Мінская”, польскі жаўнер якой першым даведаўся, што Саветы перайшлі мяжу. Адсюль, з эпіцэнтра колішніх падзей, гісторык Ігар Мельнікаў пачынае чарговы і “спецыяльны” выпуск “Ног […]

Выпуск 7. Бабруйск са Змітром Шапялевічам

Зміцер жыве ў Бабруйску. Горад гэты ведае як ніхто: здаўна вывучае яго гісторыю, займаецца раскопкамі, аднаўленчымі працамі… Зміцер паказаў нам свой Бабруйск, з вуліцамі-прывідамі, сутарэннямі, крымінальнымі гісторыямі і “адзінай у Беларусі Бабруйскай крэпасцю”. Тая самая крэпасць, дарэчы, вярнулася з нябыту толькі ў 2006 годзе: напалову збудаванні былі засыпаныя зямлёй. Крэпасць раскапалі, але далей справа не пайшла. Самы стары будынак горада – езуіцкі калегіум, збудаваны ў 1746 годзе, — таксама знаходзіцца не ў лепшым стане: яшчэ […]

Выпуск 6. Рагачоў з Настай Кудасавай

З берага Дняпра мы пачынаем падарожжа па Рагачове, родным горадзе паэткі Насты Кудасавай, якая і сталася нашым гідам. Пачаўся Рагачоў на зліцці дзвюх рэчак – Друці і Дняпра. Сёння тут знаходзіцца замчышча і памятны знак. Зліваючыся, рэкі ўтвараюць “рог”, адкуль, верагодна, і пайшла назва горада. У летапісах першыя згадкі пра Рагачоў датуюцца 1142 годам, але археалагічныя знаходкі сведчаць пра тое, што людзі жылі ў гэтым месцы яшчэ ў першым тысячагоддзі да нашай эры. Гісторыю тут […]

Выпуск 5. Маладзечна з Уладзімірам Садоўскім.

Горад Маладзечна доўгі час належаў роду Агінскіх. Недалёка ад самога горада знаходзіўся іх замак, ад якога сёння, на жаль, засталіся толькі земляныя валы ды памятны знак. Але яшчэ ў ХІХ стагоддзі замак быў цэлы. Якраз тады ён перайшоў у спадчыну Міхалу Клеафасу Агінскаму, аўтару “Развітання з Радзімай”. Тут, на замчышчы, адбываюцца падзеі кнігі “1813”, аўтар якой стаў нашым гідам. Уладзімір Садоўскі паказаў, дзе разгортвалася змаганне Міхала Агінскага з зомбі-жаўнерамі арміі Напалеона. Цікава, што ў кнізе […]

Выпуск 4. Частка 2. Полацк з Ігарам Палынскім

Адна з найвялікшых славутасцяў Полацка – Спаса-Ефрасінеўскі манастыр. Штогод яго наведваюць тысячы турыстаў. Але ёсць такія мясціны, якія турыстам не паказваюць. Больш за тое – не кожны палачанін пра іх ведае. Ігар Палынскі паказвае: вось падвясны мост праз Палату. І гэта не той мост, які спускаецца з сафійскай гары да злучэння Дзвіны і Палаты. Наш масток знаходзіцца акурат за манастыром, на сканчэнні вузенькай вуліцы Ефрасінні Полацкай. Альбо чырвоны дом на вуліцы Леніна. Гэта цяпер тут […]

Выпуск 4. Частка 1. Полацк з Ігарам Палынскім

Белая Сафія, белы праспект Скарыны, сцюдзёная Палата – гэта зімовы Полацк. Акрамя вядомых мясцінаў музыка Ігар Палынскі паказаў нам лакацыі, якія турыстычнымі не назавеш. Напрыклад, рокерскі Балкон. Сюды найчасцей ходзяць дзеля выдатнага краявіду – мекка полацкіх фатографаў. А вось у дзевяностыя і напачатку 2000-х тут збіраліся полацкія рокнрольшчыкі. І, вядома, знакавыя полацкія аб’екты, такія як геаграфічны цэнтр Еўропы і памятны знак літары Ў. Ігар распавёў гісторыю знака, адначасова прыкрую і аптымістычную. Прыкрая яна тым, што […]

Выпуск 3. Лепель з Настай Грышчук

На беразе Лепельскага возера ад часоў Льва Сапегі стаіць горад Пагоні і Цмока. Штопраўда, пад знакам Цмока Лепель жыве некалькі апошніх гадоў, з таго самага часу, як тут пачалі ладзіць фэст міфалогіі. Але й да таго гораду было што паказаць. Наста Грышчук распавядае, напрыклад, пра закінуты будынак дэпо. Чыгуначны вакзал з’явіўся ў Лепелі ў 1926 годзе, прыкладна ў той час з’явілася і дэпо. Вакзал некалькі разоў перабудоўваўся і не захаваў так званага духу гісторыі, а […]