Выпуск 24. Наваполацак з Леанідам Паўлёнкам
Што такое Наваполацк? Большасць адкажа не думаўшы: “Нафтан”. Яно і зразумела: дзякуючы гэтаму заводу горад, уласна, і ўзнік на мапе Беларусі. У 1958 годзе вялікія ўлады задумалі стварыць нафтаперапрацоўчы завод. Будаўнічае паселішча ўзнікла на месцы сямі вёсак. Яго назвалі “Полацкім”. За пяць гадоў завод падрос, за ім – паселішча, і ў выніку яно стала горадам Наваполацкам. Але гэта старонні погляд. Сутнасць горада не адкрыецца выпадковаму падарожніку, які праедзе па даўжэзнай Маладзёжнай вуліцы і зробіць для […]