Выпуск 24. Наваполацак з Леанідам Паўлёнкам

Што такое Наваполацк? Большасць адкажа не думаўшы: “Нафтан”. Яно і зразумела: дзякуючы гэтаму заводу горад, уласна, і ўзнік на мапе Беларусі. У 1958 годзе вялікія ўлады задумалі стварыць нафтаперапрацоўчы завод. Будаўнічае паселішча ўзнікла на месцы сямі вёсак. Яго назвалі “Полацкім”. За пяць гадоў завод падрос, за ім – паселішча, і ў выніку яно стала горадам Наваполацкам. Але гэта старонні погляд. Сутнасць горада не адкрыецца выпадковаму падарожніку, які праедзе па даўжэзнай Маладзёжнай вуліцы і зробіць для […]

Выпуск 23. Наваградак з Алесем Быстрыкам

Рым быў пабудаваны на сямі ўзгорках, а Наваградак – на трох. Гэта Замак, Малы Замак і месца, дзе цяпер стаіць Барысаглебская царква. Пасля іх уз’яднання, мяркуюць даследчыкі, і з’явіўся Новы Горад – Наваградак. Разам з нашым героем Алесем Быстрыкам мы наведалі наваградскі замак. “Некаторыя зласліўцы кажуць – ну які ж гэта замак?.. Адны руіны засталіся, — кажа Алесь. – Але мы з імі не згодныя. Таму што замак – гэта месца, а не будынкі”. Ахвотна […]

Выпуск 22. Лагойск з Настай Красновай

Самыя знакамітыя людзі ў Лагойску гэта, безумоўна, Тышкевічы. Горад перайшоў ва ўладанне роду пасля вяселля падляшскага ваяводы Васіля Тышкевіча з Аляксандрай Чартарыйскай. Лагойск уваходзіў у лік “пасагу” Аляксандры. З таго часу лёс Лагойска цалкам залежаў ад Тышкевічаў, і трэба сказаць, гэта пайшло яму на карысць. Менавіта Тышкевічы разбілі на замчышчы знакаміты сёння лагойскі парк. А менавіта – Пій, які пражыў 102 гады і абзавёўся чатырма дзецьмі. Ён жа пабудаваў палац, руіны якога сёння прывабліваюць турыстаў. […]

Выпуск 21. Мар’іна Горка з Сяргеем Міхейчыкам

І вось мы прыязджаем у Пухавіцкі раён, на чыгуначную станцыю Пухавічы, і выходзім у горад… Мар’іна Горка. Такое радашковіцкае дэжавю… Геаграфічную інтрыгу бярэцца разблытаць Сяргей Міхейчык. Разгадка палягае ў будаўніцтве Лібава-Роменскай чыгункі, а галоўная дзеючая асоба драмы – Леў Макаў, міністр унутраных спраў Расійскай імперыі. Чаму драмы? Тут некалькі прычынаў. Па-першае, Макаў апынуўся ў Мар’інай Горцы праз тое, што атрымаў землі рэпрэсаванага шляхціца. Па-другое, Макаў меў заграбушчыя лапы і дабіўся-такі, каб чыгунка праходзіла каля ягонай […]

Выпуск 20. Капыль з Кацярынай Тарасавай

Што вы ведаеце пра Капыль? Магчыма, чулі, што гэта радзіма мастака Казіміра Малевіча. Таксама вы маглі чуць, што тут праходзіў шлях “з варагаў у грэкі”. Нашая гераіня Кацярына Тарасава таксама не ведала звыш таго, што паказваў сам горад. А гэта помнік Леніну на плошчы, помнік Жылуновічу каля краязнаўчага музея і высокае замчышча. Калі ж задалася пытаннем – які ён насамрэч, Капыль, — адкрыла процьму гісторый, з якіх бачна: усё не так проста… Вазьміце рэстаран “Каласок” […]

Выпуск 19. Слонім з Мікітам Пастуховым

Горад таямнічай сінагогі, рокавага дзвіжу і тэатра Агінскага – Слонім! Мікіта Пастухоў прывёў нас у сэрца горада – на плошчу, якую мясцовы называюць “патэльняй”. Культавае месца 2000-х, дзе збіралася “культурна адпачыць” актыўная слонімская моладзь. Катанні на скейтах і гульні ў кракадзіла праходзілі ў атмасферы часоў позняга ВКЛ – забудова цэнтра засталася непарушнай з XVII стагоддзя. Дарэчы, тэатр Агінскага ў Слоніме таксама не забылі. Колішнія “Палескія Афіны” ўзнавілі тэатральную традыцыю, і ў Слоніме вы можаце схадзіць […]

Выпуск 18. Барысаў з Кірылам Стаселькам

Пісьменнік Кірыл Стаселька паказвае горад Барысаў. А пачынаецца падарожжа з таго самага дома, у якім разгортваецца фінал рамана “Marginalis”. Менавіта тут захоўваецца кніга-таямніца, за якой увесь час палююць героі рамана, і ў гэтым доме жыве адзін з персанажаў Уладзімір Львовіч – як аказалася, рэальны чалавек. Гістарычны Барысаў гаворыць да нас праз архітэктуру. Найперш гэта “залатое трыа Беларусі”: царква, касцёл і сінагога. Васкрасенкі сабор, каля якога знаходзіцца помнік князю Барысу, заснавальніку горада, знаходзіцца на гандлёвай плошчы. […]

Выпуск 17. Труханавічы з Галінай Скрыган

Вёска Труханавічы Капыльскага раёна – радзіма Яна Скрыгана, маладнякоўца, які двойчы бываў у ссылках, двойчы губляў сям’ю, але выжыў, вярнуўся ў Беларусь, вярнуўся да літаратуры. Сёння творчай спадчынай Скрыгана апекуецца Галіна Іванаўна Скрыган, дачка пісьменніка. За некалькі год яна выдала шэраг кніг: гэта выбраныя творы ў серыі “Беларускі кнігазбор”, дзённікі Яна Скрыгана “Сэрцу горкая далячынь”, “Ян Скрыган ва ўспамінах” і апавяданні Скрыгана пра тых, каго ён любіў (“Добра, што я іх ведаў”). Галіна Іванаўна патрануе […]

Выпуск 16. Радашковічы з Наталляй Волкавай

Падарожжа ў Радашковічы пачынаецца з вёскі Пятрышкі. Тут знаходзіцца чыгуначная станцыя пад назвай “Радашковічы”, якая ўводзіць у зман недасведчаных падарожнікаў. Будзьце пільныя з беларускай чыгункай! Радашковічы звязаныя з цэлым шэрагам знакавых прозвішчаў. Ядзвігін Ш. працаваў у радашковіцкай аптэцы, у гонар мясцовай красуні Ядзвігі Шабуневіч узяў псеўданім, у Радашковічах ажаніўся. Янка Купала быў ахрышчаны ў мясцовым Траецкім касцёле, і ў Радашковічах упершыню ў Беларусі паставілі п’есу Купалы “Паўлінка”. У мястэчку жыла жонка Браніслава Тарашкевіча Вера Андрэеўна, […]

Выпуск 15. Жодзіна з Тарасам Шчырым

Журналіст Тарас Шчыры распавёў пра свой Жодзіна. Найперш гэта дворык дзяцінства, дзе гулялі ў футбол, дзе жылі бабуля з дзядулем, дзе суседамі былі мастак Уладзімір Гладкевіч, ветэран Другой сусветнай дзядзя Ваня, рыбак-гуманіст дзядзя Вася, які зрабіў для Тараса першую ў жыцці вуду, а яшчэ – хлопец Дзіма, які сагнаў самалёт, каб патрапіць у турму – абы не ісці ў войска. Жодзіна – гэта культавы пляж Брызгалаўка (пра што напісаў Алесь Аркуш). Гэта ўтульны раёнчык ДРЭС […]