Каб прайсці на востраў на возеры Мястра, што ў Мядзелі, трэба пераадолець шлях па разбураным драўляным мосце, які пралягае праз балота, аблюбаванае гадзюкамі… А некалі тут стаяў велічны замак на пяць вежаў. Гэта быў каронны замак, і яго вельмі любіла Бона Сфорца. Каралева ўвогуле любіла Мядзел, так што ўгаварыла мужа падараваць гораду Магдэбургскае права. Гэтую гісторыя наш гід Марына Варабей распавяла на самім востраве – лічы, у замку.

А яшчэ ў Мядзелі знаходзіцца адзіны ў Беларусі помнік Максіму Танку, які насамрэч Яўген Скурко. На Мядзельшчыне і сёння гэтае прозвішча страшэнна распаўсюджанае. У роднай вёсцы Марыны жыве некалькі сем’яў Скурко, а ейныя суседзі прыходзяцца Танку сваякамі.

Таксама ў выпуску: плошча Шаранговіча, “Нарачанская зара”, ЗАГС, Паўночная вайна, Уладзімір Дубоўка, дыялектызмы, Антоній Кошчыц, касцёл Маці Божай Шкаплернай, Нарач, рака Скема – самая кароткая рака ў Беларусі.