Усе ваўкавыскія хіпстары з году ў год ладзяць фотапаломніцтвы на Шведскую гару. Адсюль адкрываюцца, з аднаго боку, шыкоўныя краявіды на горад, з іншага – на ваўкавыскія пейзажы…

Мы таксама пачалі падарожжа па Ваўкавыску са Шведскай гары. Праўда, з іншае прычыны – гэта знакавая, нават сакральная мясціна. Як распавяла Мар’я Бадзей, адсюль пачынаецца гісторыя Ваўкавыска. Шведскай гара завецца таму, што тут у XVI стагоддзі стаяў шведскі гарнізон. А за шэсць стагоддзяў да таго на чатырох гарах стаялі царква, замак і абарончае паселішча. Менавіта тут пралягала мяжа паміж балтамі і славянамі.

У Ваўкавыску жывая памяць пра продкаў, якія ўзялі гербам галаву ваўка і пайшлі на Грунвальд, пра паўстанне Каліноўскага і ахвяр рэпрэсій, пра князя Вітаўта, які заснаваў тут касцёл, што дзейнічае і цяпер. На фоне гісторыі ў тысячу год распіяраны Баграціён проста губляецца…

Таксама ў выпуску: праклятая рака Нятупа, паўстанне 1831 года, ваўкавыскія Курапаты, уніяцкая царква, герб Ваўкавыска, музей вайны 1812 года, легенда пра Волака і Вісіка, рака Ваўкавыя, польска-бальшавіцкая вайна, Густаў Стравінскі, бітва пад Мілавідамі, замкавая гара, князь Ягайла, вуліца Жолудзева.