Выпуск 4. Частка 1. Полацк з Ігарам Палынскім

Белая Сафія, белы праспект Скарыны, сцюдзёная Палата – гэта зімовы Полацк. Акрамя вядомых мясцінаў музыка Ігар Палынскі паказаў нам лакацыі, якія турыстычнымі не назавеш. Напрыклад, рокерскі Балкон. Сюды найчасцей ходзяць дзеля выдатнага краявіду – мекка полацкіх фатографаў. А вось у дзевяностыя і напачатку 2000-х тут збіраліся полацкія рокнрольшчыкі. І, вядома, знакавыя полацкія аб’екты, такія як геаграфічны цэнтр Еўропы і памятны знак літары Ў. Ігар распавёў гісторыю знака, адначасова прыкрую і аптымістычную. Прыкрая яна тым, што […]

Выпуск 3. Лепель з Настай Грышчук

На беразе Лепельскага возера ад часоў Льва Сапегі стаіць горад Пагоні і Цмока. Штопраўда, пад знакам Цмока Лепель жыве некалькі апошніх гадоў, з таго самага часу, як тут пачалі ладзіць фэст міфалогіі. Але й да таго гораду было што паказаць. Наста Грышчук распавядае, напрыклад, пра закінуты будынак дэпо. Чыгуначны вакзал з’явіўся ў Лепелі ў 1926 годзе, прыкладна ў той час з’явілася і дэпо. Вакзал некалькі разоў перабудоўваўся і не захаваў так званага духу гісторыі, а […]

Выпуск 2. Частка 2. Віцебск з Уладзімірам Булаўскім

Уладзімір Булаўскі працягвае расповед пра родны горад. Ці ведалі вы, што адзін з найвялікшых храмаў Беларусі знаходзіцца на Лысай гары? Яшчэ ў ХІІ стагоддзі на гары, якая сёння завецца Успенскай, па імені храма, знаходзілася паганскае капішча. Сёння Успенскі храм – адзіны пяцінефны храм у Беларусі, які змяшчае да 2000 чалавек. З пазнакай “самы” фігуруе таксама Кіраўскі мост – самы вялікі мост праз Заходнюю Дзвіну. Ён быў пабудаваны ў сярэдзіне ХVІІІ стагоддзя і прастаяў да 1944 […]

Выпуск 2. Частка 1. Віцебск з Уладзімірам Булаўскім

Пры князю Альгерду Віцебск быў нефармальнай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. Тут князь трымаў рэзідэнцыю на працягу дзесяці гадоў. І менавіта адсюль, з Віцебска, Альгерд адпраўляўся ў свае славутыя паходы на Маскву. Цалкам лагічна, што ў гэтым горадзе з’явіўся першы ў краіне конны помнік вялікаму князю. Але ў Віцебска ёсць не толькі вялікая гісторыя – хапае маленькіх гісторый з сучаснасці, пры тым не менш цікавых. Наш гід Уладзімір Булаўскі распавядае: у справе з помнікам Альгерду ініцыятарам […]

Выпуск 1. Мінск з Андрусём Такіндангам

Раз, два, тры… Вітаем мінчукоў і гасцей сталіцы ля сценаў ратушы, у сэрцы Мінска! Андрусь Такінданг распавядае: будавалі ратушу яшчэ ў Вялікім Княстве Літоўскім, у ХVI стагоддзі. З ёю звязаная гісторыя Міхала Валадковіча, наравістага шляхціца, чалавека гарачага і непрадказальнага. Нейкім чынам Валадковіч патрапіў у склад магістрата. У час аднаго з паседжанняў Міхал так разышоўся, што пасек шабляй свайго калегу, а заадно – драўлянае ўкрыжаванне. Шляхціца тут жа вывелі на двор і пры сценах ратушы пакаралі […]