Аўтар праекта “(Не)расстраляныя” Сяргей Будкін: “Трэба сыходзіць ад плачу і атмасферы памінальнасці”

Штогод беларуская інтэлігенцыя згадвае “чорную ноч беларускай літаратуры”: уноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай турмы КДБ былі расстраляныя 132 чалавекі. Сярод іх – 22 літаратары. Усяго ў Беларусі налічваюць ад 600 тысяч да 1 млн 400 тысяч рэпрэсаваных з 1917 па 1953 год. Спрэчкі наконт дакладнай лічбы ідуць да гэтага часу. У адрозненне ад Украіны, Казахстана і Расіі, у Беларусі не існуе афіцыйнага Дня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Больш за […]

У Лынтупах прайшоў першы фестываль керамікі “Дым”. Фотарэпартаж

Дзесяць запрошаных керамістаў з трох краін – Балгарыя, Расія і Беларусь – працавалі цягам двух тыдняў на пленэры ў Лынтупах. Фестываль “Дым”, што прайшоў 24 жніўня, – фінішная прамая. Свята і выстава дзясяткаў унікальных мастацкіх работ. Пра арганізатарак фестывалю Дар’ю Мандзік і Анастасію Мілаванаву мы пісалі раней. Як распавяла Дар’я, пяцёра керамістаў былі з Беларусі. Па прыблізных падліках, фэст наведала каля двухсот гасцей, у тым ліку замежныя турысты, збольшага палякі, таксама літоўцы і расіяне. “Мы […]

Palina, Ляпіс 98 і ЛСП. Як беларусы выступілі на “Zaxidfest”

У мінулыя выходныя ў мястэчку Радацічы недалёка ад Львова прайшоў, пэўна, самы любімы беларусамі ўкраінскі фестываль “Zaxidfest”. “Zaxidfest” праводзіцца з 2009 года. З 2012 года на фэсце пачалі выступаць не толькі ўкраінскія, але і замежныя гурты (уключна з такімі сусветнымі зоркамі, як Guanо Apes, Bullet For My Valentine, Enter Shikari). Што не можа не прывабліваць аматараў музыкі, у тым ліку беларусаў. Тым больш што фэст праходзіць каля такога чароўнага турыстычнага месца, як Львоў, які ўжо […]

Як зрабіць фестываль з нуля? Досвед дзвюх беларусак

А вы былі ў Лынтупах?.. 24 жніўня тут пройдзе першы фестываль керамікі “Дым”. Такога ў Беларусі яшчэ не было: два тыдні міжнароднага пленэру керамістаў і вялікае, для ўсіх адкрытае свята з маркетам, музыкай, экскурсіямі па Лынтупах і вогненным шоў. Арганізатаркі Дар’я Мандзік і Анастасія Мілаванава распавялі, як гэта – зрабіць з нуля выключна сваімі сіламі фестываль у невялікім беларускім гарадку. Практычныя парады прыкладаюцца. Дар’я – архітэктар. Працавала ў рэстаўрацыі, кераміка доўгі час заставался хобі. Апошнія […]

Як жывуць беларусы ў Сібіры? Гісторыі Алега Рудакова

Масавая міграцыя беларусаў у Сібір пачалася пасля Сталыпінскай рэформы 1906 года. З адменай прыгоннага права людзі атрымалі волю, але не мелі зямлі, што аказалася так сабе выгодай. У пошуках долі-хлеба-солі беларусы перасяляліся ў мясціны, жыццё ў якіх раней лічылася суровым пакараннем. У Сібір, напрыклад, ссылалі тых паўстанцаў Каліноўскага, якіх не вешалі. Сярод іх – географ і геолаг Ян Чэрскі. Цяпер яго імя носіць Іркуцкае таварыства беларускай культуры. А яго, у сваю чаргу, заснаваў у 1996 […]

“To shoot”: робячы чужое сваім. Беларусь на фотаздымках Юлі Цімафеевай

Юля Цімафеева вядомая ў літаратурных колах Беларусі: паэтка, аўтарка зборнікаў “Кніга памылак” і “Цырк”, перакладчыца. Не так даўно мастацкая ўвага Юлі скіравалася на фота. Яе здымкі друкаваліся ў грэцкім онлайн-часопісе “Vakxikon”, у нарвежскім часопісе “Samtiden”, у беларускіх On Air і “Монолог”. Прайшлі дзве фотавыставы, у Патсдаме і Варшаве. Фотапоглядам на свет і аповедам Юлі – пра чорнае, белае ды іншыя колеры Беларусі – дзелімся з вамі. Фота: Альгерд Бахарэвіч “Я НЕ МАГУ СКАЗАЦЬ, што ўсур’ёз […]

“Грамадзяне Каляда і Дубоўка ў стане пасля шашлыкоў”: невядомыя фота беларускіх пісьменнікаў

Нарадзіўся, пісаў, памёр. Так у падручніках выглядаюць біяграфіі пісьменнікаў. Між тым, яны любілі мора і настолкі (шахматы, напрыклад). Ездзілі на шашлыкі і рабілі смешныя фоткі. Нудзіліся на сумных сходах. Перажывалі сямейныя драмы. Фотасведчанні пра жывых і пацешных людзей, а не бронзавых класікаў, вось ужо пяць гадоў збірае Ганна Севярынец. Самыя цікавыя знаходкі з каментарыямі даследчыцы – у нашым матэрыяле. ДУДАР І МОРА, 1928 Алесь Дудар – аўтар вядомага верша “Пасеклі край наш напалам…”. Перажыў тры […]

“Трэба быць не барацьбітам, а дэміургам ”: мастак-самавук, які творыць магію

На працы Раман Плавінскі малюе 3D-графіку для мабільных гульняў. А ў вольны час стварае магію: дзівосныя работы пра нязнаную, міфічную Бедарусь. Страшна прыцягальную, на дзіва знаёмую. Тут жывуць чараўнікі і лясныя духі, багі і волаты – і дзяўчаты з магнетычнымі позіркамі. Свае работы Раман выкладае ў сацсетках. Дарэчы, вокладку №3 “Нашай Гісторыі” таксама маляваў ён. Ад фотасесіі мастак адмовіўся, але пра сябе і свае погляды на свет распавёў: “Вальтэр Скот стварыў вобраз старой Англіі: з […]

Паляўнічы на кнігі Міхал Бараноўскі: “Гандаль родавай памяццю – яшчэ не самае страшнае”

У асабістай бібліятэцы Міхала Бараноўскага – каля дзвюх тысяч кніг. І размова не пра класічны савецкі збор з “Айвенга”, томікамі Крысці і рускай класікай. Калекцыю Міхала складаюць рэдкія кнігі, пра якія нават гугл ведае мала. Паляванне на іх ішло чатыры гады: рэйды па букіністах, маніторынг аўкцыёнаў, паездкі ў гатаўскія гаражы і аднушкі, забітыя кнігамі пад самую столь. Разам з кнігамі назбіралася нямала гісторый, збольшага сумных, а часам нават страшных. БУКІНІСТЫКА ДЛЯ ХУТКІХ Усё пачалося з […]

“Зайчык” пад знакам “Пагоні”. Што вы не ведалі пра беларускія грошы?

Дызайнерка Ксенія Шталянкова напрыканцы 2018 года выпусціла манаграфію “Деньги и идеология: [R]эволюция белорусскости длиной в сто лет”. Работа ўнікальная: грошы разглядаюцца як прадмет мастацтва, як частка гісторыі, а галоўнае – як спосаб самасцвярждэння Беларусі. Ёсць валюта – ёсць краіна (як ні круці, грошы – аснова незалежнасці). Мы прачыталі манаграфію і выбралі для вас самыя цікавыя факты пра беларускія грошы. ПАШПАРТ ЁСЦЬ – ГРОШАЙ НЯМА Пытанне аб беларускай дзяржаўнасці паўстала на І Усебеларускім з’ездзе, які праходзіў […]