“Нам тут малевічаў не трэба!..” Гісторыя мастака, які з’ехаў з Мінска ў Слонім

Год таму Мікола Бушчык вырашыў: Мінск стаў занадта мітуслівы, з’еду ў Слонім. Гісторыя нетыповая, бо звычайна бывае наадварот. Тым больш, калі ты мастак. Тым больш – з імем: работы Міколы Бушчыка захоўваюцца ў мастацкіх музеях Беларусі, Расіі, Латвіі, у карціннай галерэі Потсдама (Германія), калекцыі мэрыі Парыжа, у Zimmerli Art Museum ЗША, прыватных зборах па ўсім свеце. У Слоніме ён планаваў адкрыць галерэю, аб’яднаць мастакоў, заснаваць мастацкую школу. Імпэт разбіўся аб татальную абыякавасць з боку ўладаў […]

Без дранікаў і вышыванак. Пра сучасны фолк – спявачка Ганна Лутава

Фальклорны гурт “Варган” выпусціў альбом “Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны”. Яго прэзентавалі ў Мінску, Полацку і Віцебску. Паўсюль – аншлаг. Пра доўгую працу над альбомам, стэрэатыпы аб этнічнай культуры і космас беларускіх песень мы пагутарылі з Ганнай Лутавай, спявачкай “Варгана” і нязменным голасам праекта “Знакамітыя беларусы”. “НЯЎЖО ЎСЁ ТАК КЕПСКА?” Маці хацела, каб у мяне было нармальнае дзяцінства, і нікуды мяне не аддавала – ні ў музыкалку, ні ў гурткі. Толькі ў вёску – гуляй, […]

Зіма блізка, “Lito” – вечна (ФОТАРЭПАРТАЖ)

Фолк-гурт “Vuraj” прэзентаваў новы альбом “Lito”. Канцэрт-прэзентацыя адбыўся 1 лістапада ў культурніцкай прасторы ОК16. Літо – так, адным словам, на Палессі абазначаюць цыкл каляндарна-абрадавых песень. Гэтак жа называецца адна з кампазіцый новага альбома. Яго склалі матэрыялы, запісаныя цягам апошніх чатырох гадоў у час этнаграфічных экспедыцый на Палессе. Як значылася ў анонсах, “сабраны матэрыял быў перажыты, пераасэнсаваны і пераказаны, набыў новае інструментальнае гучанне, але захаваў аўтэнтычную мелодыку і мікрамову кожнага асобнага рэгіёна”. Перад канцэртам мы распыталі […]

Як скласці радавод да дзясятага калена? Парады чалавека, які змог

Мікіта Волкаў займаецца генеалогіяй восем гадоў. За гэты час ён: ліставаўся з КДБ, рабіў ДНК-экспертызу, пасябраваў з ЗАГСам і ваенкаматам, працаваў у васьмі архівах трох краін. Дайшоў да дзясятага калена па бацькавай лініі (1735 год!) і да восьмага – па матчынай. Паралельна знайшоў кучу родзічаў у сучаснасці і пераасэнсаваў сябе самога. Як ішлі росшукі? Што яны далі? І з чаго пачаць, калі вас цікавіць генеалогія? Мікіта распавёў пра ўсё. ЯК ГЭТА ПАЧАЛОСЯ Я быў вельмі […]

Слімакі, гарбузы і самасвядомасць.

Рэпартаж са свята вёскі ў Новым Полі Мы маем толькі прыкладнае ўяўленне пра тое, як гуляла некалі беларуская вёска. Калі казаць пра сучаснасць, на розум прыходзяць чыноўнікі ў бліскучых касцюмах, псеўданародныя строі, папсовыя песні пад фанаграму. Штучнасць. І ніякае гэта не свята – “культурнае мерапрыяціе”. …І вось Новае Поле, што за 30 км ад Мінска, абвяшчае “свята гарбузоў і слімакоў”. Анансуюць беларускую музыку, танцы, конкурсы і смаўжыныя гонкі. Нават сцяг вёскі ўздымуць. Мы вырашылі: гэта […]

Барацьба за барока. Як два хлопцы ратуюць унікальную царкву

Міхаіл Вільчык і Сяргей Асташоў жывуць у Навалукомлі. Час ад часу яны выбіраліся адпачыць у суседнюю Белую Царкву – вёску на беразе Чарэйскага возера. Месца маляўнічае, аздоба пейзажа – руіны Траецкай царквы. Царква стаіць тут з XVI стагоддзя. Яшчэ Леў Сапега фундаваў храм, які, уласна, і даў назву сучаснай вёсцы. Але самае галоўнае – гэта адзіная ў Беларусі царква, якая захавала рысы ранняга барока. Барочная царква з’явілася на тэрыторыі Княства, калі гэты стыль толькі пачынаў […]

Рэжысёр “Слядоў на вадзе” экранізуе кнігу Людмілы Рублеўскай

Беларускія інтэрнэты абляцела навіна: “Беларусьфільм” экранізуе “Авантуры Пранціша Вырвіча”, папулярную серыю кніг Людмілы Рублеўскай. І пакуль фанаты кніг вагаюцца, “ці гэта добрая навіна, ці дрэнная”, мы пагутарылі з самой пані Людмілай. Як высветлілася, “Беларусьфільм” пачаў перамовы з пісьменніцай яшчэ з паўгады таму. Маўляў, прачыталі кнігу, маюць зацікаўленасць. Пані Людміла адмаўляцца не стала, хоць датычна тых жа экранізацый Караткевіча ставіцца неадназначна. “Магу ўявіць, як Уладзімір Караткевіч пакутаваў на здымках. Ролю Юрася Братчыка ў фільме “Хрыстос прызямліўся […]

Гісторыя мастака Такінданга. Пілі, малявалі, біліся з рэкецірамі

Найперш вядомы як музыка, ён застаецца мастаком. Што нам асабіста прыдалося: анімацыю ў праектах “Ногі ў рукі” і “Знакамітыя беларусы” робіць Андрусь Такінданг. Мастацтва стала ключавой тэмай гэтай размовы. А пачнем з пытання пра “знак якасці” – пацверджанне статусу творчага работніка. ПЯЧАТКА МАЙСТРА У мяне ёсць! Прадставіў справаздачу за творчую дзейнасць на высокі суд камісіі. Маю афіцыйную пячатку — можна жыць. Гэта каштоўны досвед. Унікальная магчымасць вярнуцца ў час, калі я яшчэ й не нарадзіўся. […]

Міфы краіны Б. Гутарка з Уладзімірам Садоўскім

Зомбі-хорар у Беларусі быў, а кнігі пра яго – не. Пакуль Уладзімір Садоўскі не выдаў “1813” з аднайменнай навэлай і апавяданнямі. Калі мёртвыя французы вас не цікавяць, вось іншая іпастась Уладзіміра: ён краязнаўца. Вядзе блог, асаблівая цікаўнасць – да міжваеннай архітэктуры. І да машын. Нам аўтар хорару распавёў пра няпросты пісьменніцкі лёс, сакральны для тутэйшых пераход да “мовы” і гістарычныя непаразуменні. НАБАЛЕЛАЕ Гісторыю сваёй краіны большасць людзей успрымае праз міфы. Калі казаць пра гарады, шмат […]

Наста КУДАСАВА: “Усе мы панаехаўшыя”

Паэтка з Рагачова, удзельніца праектаў “Ногі ў рукі” і “Тры пытанні”, распавяла пра свае літаратурныя густы, пра любоў да Поўначы і змены, якіх не хапае Рагачову (і не толькі яму). ПРА ДАРОГІ Па адчуваннях я заўсёды ў дарозе. Хоць насамрэч маё жыццё даволі руціннае. Вандрую, калі ў дзяцей канікулы, калі ёсць грошы. Зрэшты, навучылася падарожнічаць амаль без грошай. Ёсць сябры, якія пакормяць, спаць пакладуць. Так ненавіджу гэтыя межы, візы, дзяржавы… Штучныя загароды не дазваляюць быць […]