“Нам тут малевічаў не трэба!..” Гісторыя мастака, які з’ехаў з Мінска ў Слонім
Год таму Мікола Бушчык вырашыў: Мінск стаў занадта мітуслівы, з’еду ў Слонім. Гісторыя нетыповая, бо звычайна бывае наадварот. Тым больш, калі ты мастак. Тым больш – з імем: работы Міколы Бушчыка захоўваюцца ў мастацкіх музеях Беларусі, Расіі, Латвіі, у карціннай галерэі Потсдама (Германія), калекцыі мэрыі Парыжа, у Zimmerli Art Museum ЗША, прыватных зборах па ўсім свеце. У Слоніме ён планаваў адкрыць галерэю, аб’яднаць мастакоў, заснаваць мастацкую школу. Імпэт разбіўся аб татальную абыякавасць з боку ўладаў […]