Куды пайсці на святы: імпрэзы з беларускім настроем
Не ведаеце, што рабіць на зімовых вакацыях? Вось вам пяць ідэй, як напоўніцца яскравымі ўражаннямі ў беларускім духу. Запрашаем ў падарожны карагод. Разам з батлейшчыкамі і калядоўшчыкамі можна зазірнуць у беларускую вёску, аздобіць ялінку, пазнаёміцца з тутэйшымі мастакамі і паслухаць старадаўнюю музыку. Батлейка Батлейка – старажытны лялечны тэатр, які з’явіўся ў Беларусі з XVI – XVII стст. Яго назва нагадвае пра горад, дзе, паводле Евангелля, нарадзіўся Хрыстос. Першапачаткова батлеечныя спектаклі арганізоўвалі ў касцёлах, пасля ў […]