Падарожжа ў Радашковічы пачынаецца з вёскі Пятрышкі. Тут знаходзіцца чыгуначная станцыя пад назвай “Радашковічы”, якая ўводзіць у зман недасведчаных падарожнікаў. Будзьце пільныя з беларускай чыгункай!

Радашковічы звязаныя з цэлым шэрагам знакавых прозвішчаў. Ядзвігін Ш. працаваў у радашковіцкай аптэцы, у гонар мясцовай красуні Ядзвігі Шабуневіч узяў псеўданім, у Радашковічах ажаніўся. Янка Купала быў ахрышчаны ў мясцовым Траецкім касцёле, і ў Радашковічах упершыню ў Беларусі паставілі п’есу Купалы “Паўлінка”. У мястэчку жыла жонка Браніслава Тарашкевіча Вера Андрэеўна, на мясцовых могілках яна пахаваная, тут жа знаходзіцца магіла-кенатаф іх адзінага сына Радаслава. У Радашковіцкай гімназіі напачатку

ХХ стагоддзя працаваў Язэп Драздовіч, вучыўся Максім Танк, а дырэктарам гімназіі быў Аляксандр Уласаў – рэдактар “Нашай нівы”.

Таксама ў выпуску: старыя могілкі, капліца святога Яна Непамука, род Валадковічаў, пошукавы атрад “Доўг”, экіпажы Гастэлы, Маслава і Прэйсайзена, Белмастацкераміка, Ільінская гара, царква святога Ільі, айцец Фама Шаплыка, Вілейска-Мінская водная сістэма, рэкі Гуйка і Вязынка, вуліца Віленская, старая польская школа.