Выпуск 14. Ваўкавыск з Мар’яй Бадзей
Усе ваўкавыскія хіпстары з году ў год ладзяць фотапаломніцтвы на Шведскую гару. Адсюль адкрываюцца, з аднаго боку, шыкоўныя краявіды на горад, з іншага – на ваўкавыскія пейзажы… Мы таксама пачалі падарожжа па Ваўкавыску са Шведскай гары. Праўда, з іншае прычыны – гэта знакавая, нават сакральная мясціна. Як распавяла Мар’я Бадзей, адсюль пачынаецца гісторыя Ваўкавыска. Шведскай гара завецца таму, што тут у XVI стагоддзі стаяў шведскі гарнізон. А за шэсць стагоддзяў да таго на чатырох гарах […]