Аўтар праекта “(Не)расстраляныя” Сяргей Будкін: “Трэба сыходзіць ад плачу і атмасферы памінальнасці”
Штогод беларуская інтэлігенцыя згадвае “чорную ноч беларускай літаратуры”: уноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай турмы КДБ былі расстраляныя 132 чалавекі. Сярод іх – 22 літаратары. Усяго ў Беларусі налічваюць ад 600 тысяч да 1 млн 400 тысяч рэпрэсаваных з 1917 па 1953 год. Спрэчкі наконт дакладнай лічбы ідуць да гэтага часу. У адрозненне ад Украіны, Казахстана і Расіі, у Беларусі не існуе афіцыйнага Дня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Больш за […]