“Суцін – гэта навальніца, стыхія, ураган. Гэта новы тып мастака, які зрывае скуру з прадметаў, выварочвае вонкі не заўсёды прыстойнае чалавечае нутро”, – сказаў пісьменнік Ілья Эрэнбург пра Хаіма Суціна.
Біёграфы Суціна стварылі міф пра беднага геніяльнага хлопца з вёскі, пра “вар’ята са Смілавічаў”. Але праўда больш празаічная.
Глядзіце гісторыю цалкам:
Бацька Хаіма Суціна не быў жабраком-цыравальшчыкам. Ён быў паважаным краўцом жаночага адзення і жыў у цэнтры мястэчка.
Бацькі зусім не пагарджалі сынам-мастаком: яны ганарыліся, што Хаім стаў студэнтам Віленскай мастацкай школы, вешалі ягоныя вучнёўскія работы дома.
Вар’ятам Хаім таксама не быў, не вышукваў свае работы, каб знішчыць: ён быў патрабавальны да сябе і пазбаўляўся недасканалых карцін.
Хаім паехаў у Парыж, дзе жыў у мастацкай камуне “Вулей”. Адаптацыя была няпростай: Суцін не валодаў французскай мовай, не меў стыпендый, не атрымліваў дапамогу ад бацькоў. Даводзілася працаваць грузчыкам на вакзале, на заводзе “Рэно”, натуршчыкам, рэтушорам, маляром, рознарабочым… На той час у Парыжы працавалі 40 тысяч мастакоў-іншаземцаў.
Суцін біўся з галечай дзесяць гадоў, пакуль не здарыўся цуд. 52 ягоныя карціны купіў амерыканскі мільянер Альберт Барнс. Цэны на работы Суціна тут жа ўзляцелі. Ён набыў жыллё ў цэнтры Парыжа, наймаў машыну з кіроўцам, ездзіў на курорты ў Ніцу і ператварыўся ў дэндзі.
Суцін уваходзіць у лік найлепшых каларыстаў свету. Расійскі імпрэсіяніст Каровін сказаў: “Калі я – адна конская сіла, то Суцін – гэта сто конскіх сілаў”.
Выпуск падрыхтаваны паводле матэрыяла часопіса “Наша гісторыя” №11/2019 (Надзея Вусава, “Шчаслівы, як яўрэй у Парыжы”).
Глядзіце таксама:
Казімір Малевіч і “Чорны квадрат” на покуці
Марк Шагал
Напалеон Орда