Дакладней, Ігар “Вожык” Палынскі. Лідар полацкага рок-гурта “Sumarok”, журналіст і паэт. Гурт “Sumarok” існуе з 2009 года. За гэты час ён меў выступы ў Беларусі, Польшчы і Расіі. Сам Ігар выступаў у “Снайперскім хоры” Дзіяны Арбенінай у 2013 – 2014 гадах. Пасля чаго “Sumarok”

выпусціў альбом “Мінор”, песні з якога патрапілі ў ратацыю беларускіх радыёстанцый. Апрача аўтарскіх кампазіцый гурт выконвае песні Дзіяны Арбенінай у перакладзе на беларускую мову. Як журналіст Ігар Палынскі працаваў у “Полацкім весніку”, цяпер – на тэлеканале “Саммит+ТВ”. Пра самага знакамітага беларуса сказаў так: “Для мяне гэта кожны чалавек, які, бы той мураш, на сваім месцы рупліва набліжае трыумф беларускасці ў Беларусі.”