Новы сезон “Знакамітых беларусаў” пачынаем з Казіміра Малевіча.

Па адных звестках ён нарадзіўся ў беларускім Копылі, па іншых – ва ўкраінскім Кіеве. Нібыта продак Малевіча быў звязаны з Каліноўскім і праз гэта сям’я мусіла бегчы ва Украіну.

Ён быў старэйшым сынам у вялікай сям’і, таму пра мастацтва мог толькі марыць. Вучыцца пайшоў на агранома. Служыў дробным чыноўнікам. Але мару не пакідаў.

А потым – вучоба ў студыі Рэрберга, першая выстаўка поплеч з Кандзінскім, рускія кубісты і пошук свайго стылю, які ў 1913 годзе аформіўся як супрэматызм.

Дарэчы, славуты “Чорны квадрат” нарабіў нямала шуму. І справа зусім не ў мастацкім значэнні: выстаўляючы карціну ўпершыню, Малевіч павесіў яе на кут – дзе зазвычай вісяць абразы. Рэакцыя вернікаў не прымусіла сябе чакаць.

Нягледзячы на гэта, Малевіч сабе не здрадзіў. Чорны квадрат стаў сімвалам яго лёсу, сімвалам авангарднага аб’яднання “УНОВИС” і нават у апошні шлях яго праводзіў усё той жа чорны квадрат.

Тэкст чытае Ганна Лутава.