Меў процьму талентаў, але найбольш вядомы як мастак. Дзякуючы работам Напалеона Орды захавалася “графічна” вялікая частка архітэктурнай спадчыны Беларусі. На сёння калекцыя налічвае больш як тысячу малюнкаў. Орда ўдзельнічаў у паўстанні 1831 года, потым эміграваў, доўга жыў у Францыі, дзе пазнаёміўся з Бальзакам і Стэндалем, а пасля амністыі вярнуўся дадому і жыў у Пінску.

Тэкст чытае Марына Савіцкая.