Уладзіслаў Галубок быў чалавекам тэатра. Акцёр, рэжысёр, драматург, дырэктар, піяршчык – ён рабіў усё. Яго Вандроўны тэатр у 1920-яя гады быў самым папулярным у краіне і самым любімым. Праўда, калі ў 1928 годзе Уладзіслаў Галубок атрымаў званне Народнага артыста Беларусі, ён не вельмі ўсцешыўся. “Я заўсёды сярод простых людзей, а яны кажуць: «Народны артыст? Ніякая гэта не заслуга. Вось заслужаны — іншая справа…»”.

Самае цікавае пра Уладзіслава Галубка:

  • Пасля смерці бацькі ён стаў галоўным кармільцам сям’і – маці і пяцёх братоў і сясцёр. Працаваў грузчыкам, чыгуначнікам, прыказчыкам у купца, бутафорам.
  • У 14 гадоў упершыню трапіў у тэатр. Квіток купіў на грошы ад выгрузкі дроў.
  • Спрабаваў сябе ў мастацтве і музыцы. У аркестры пажарнага таварыства граў на трамбоне і барытоне, у Мінску выстаўляўся з пейзажамі.
  • У трупе Галубка гралі ягоная жонка Ядзвіга, іхнія дзеці, а таксама – паэты Міхась Чарот і Алесь Дудар.
  • Друкаваў свае апавяданні ў “Нашай Ніве”. Максім Багдановіч іх хваліў.
  • Дэкарацыі для спектакляў збіралі па суседзях усёй трупай.
  • У 1937 годзе Галубка арыштавалі. Пра далейшы лёс артыста дакладных звестак не захавалася. Афіцыйная смерць – у 1942 годзе праз гіпертанію.
  • Францішак Аляхновіч і Уладзіслаў Галубок. 1918 год

    Сцэна са спектакля «Суд». Крайні справа — Уладзіслаў Галубок у ролі Авечкі

    Трупа Беларускага вандроўнага тэатра. 1926 год

    Тэкст чытае Марына Савіцкая

    Глядзіце таксама:

    Ігнат Буйніцкі – стваральнік першага прафесійнага тэатра ў Беларусі
    2000 песен і 30 гадоў у хоры: лічбы Рыгора Шырмы