Радыёвядучая. Арганізатар фестываляў “Ведай нашых” (2015), “Запальны Крок да рока” (2016) ды іншых канцэртаў. Мінчанка. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ і музычную школу па класе фартэпіяна. Напачатку працавала ў друкаваных выданнях: пісала для газет “Культура”, “7 дней”, “Туризм и отдых” і іншых. Пасля перайшла на радыё. Самым знакамітым беларусам лічыць Францыска Скарыну.