Заснавальнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы. Стварыўшы хор у 1939 годзе, Шырма заставаўся галоўным дырыжорам і кіраўніком яшчэ 30 гадоў. Апрача таго выступаў як фалькларыст – сабраў больш як 2000 беларускіх народных песен. А таксама паказаў сябе выдатным настаўнікам. Як доказ – словы Гаўрыіла Траяпольскага, аўтара аповесці “Белы Бім Чорнае вуха”, які быў вучнем Шырмы: “Я не стаў бы пісьменнікам, калі б не сустрэў Рыгора Раманавіча. Ён навучыў нас думаць над прачытаным”.

Тэкст чытае Ігар Палынскі.