Адна з найгалоўных падзей 2018 года – Украінская царква атрымала аўтакефалію. Беларусы таксама маглі займець незалежную царкву, але засталіся пры старым.

Аднак калі капнуць глыбей, стагоддзе ў пятнаццатае, вы ўбачыце: барацьба за аўтакефалію мела месца, прычым барацьба вельмі актыўная, з інтрыгамі, праклёнамі, сваімі драмамі ды пэўным камізмам сітуацый.

Новы герой “Знакамітых беларусаў” Рыгор Цамблак нарадзіўся прыкладна ў 1364 годзе ў Балгарыі, памёр каля 1420-га ў Кіеве, але галоўную справу жыцця звязаў з Вялікім Княствам Літоўскім. У хаўрусе з князем Вітаўтам яны дамагаліся незалежнасці праваслаўнай царквы ВКЛ. Цамблака абвесцілі мітрапалітам, ён вёў халодную вайну з маскоўскімі патрыярхамі, злавіў не адну анафему, ездзіў на славуты Канстанцкі сабор… Сапраўдны блокбастар, які, спадзяемся, мы яшчэ пабачым на вялікіх экранах.

А пакуль – невялікі ролік пра жыццё адважнага манаха з Балканаў.

Глядзіце таксама:

Кірыла Златавуст, епіскап тураўскі
Сімяон Полацкі – паэт-мадэрніст, рэфарматар, фанат Ефрасінні

Тэкст чытае Ігар Палынскі