Ён паходзіў са старой пачцівай шляхты і быў сапраўдным фанатам свайго роду. “Я паходжу з сям’і бездакорна пачцівай, чым не кожны з паноў графаў і князёў можа пахваліцца.”
Ён быў ніякім гаспадаром і ўвесь час прападаў за кнігамі.
Служыў офісным планктонам у Нясвіжскай канцылярыі, а калі нуда рабілася невыноснай, збіраў сяброў на паэтычны батл.
Ён пахаваў трох маленькіх дачок.
Ён ніяк не мог знайсці сваё месца: у горадзе – тлумна, у вёсцы – сумна.
Ён напісаў падарожную кнігу “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”, а цэнзура выкрасліла адтуль такі пасаж: “Наш селянін не піша і не чытае гісторыі, але, верачы ў якое-небудзь сваё вясковае паданне, з пагардай паглядае на шляхецкую расу, інстынктыўна адчуваючы, што мы – прыхадні адкульсьці, а ён – тутэйшы жыхар і гаспадар тутэйшае зямлі.”
За ім усталявалі таемны паліцэйскі нагляд. Аднойчы яго арыштавалі і пратрымалі ў віленскай турме месяц.
А яшчэ ён закруціў раман з жонкай лепшага сябра. Жонка па выніку з’ехала з краіны, а мужчыны… засталіся сябрамі.
Вечны рамантык, бунтар і паэт – Уладзіслаў Сыракомля.
Глядзіце таксама:
Тэатр і турма. Ідылія Дуніна-Марцінкевіча
Опера ў сялянскай хаце. Чым раззлаваў сяброў Манюшка?
Тэкст чытае Марына Савіцкая