Аўтар першай беларускамоўнай п’есы “Сялянка” (альбо “Ідылія”). Упершыню яе паставілі ў Мінску (як оперу) у 1852 годзе. Памкненне драматурга пісаць па-беларуску мала хто разумеў. Нават сябры папікалі яго за няўцямныя захапленні. Больш за тое: сям’я Дуніна-Марцінкевіча падтрымала паўстанне Каліноўскага. Яму прыпісвалі аўтарства антыўрадавых выданняў і на год пасадзілі ў Пішчалаўскую турму. Пад наглядам паліцыі драматург заставаўся да канца жыцця, а ягоная дачка Каміла за сувязь з паўстанцамі ўвогуле была сасланая ў Сібір.

Тэкст чытае Ігар Палынскі.