Усё жыццё Адаму не шанцавала ў каханні. Першая драма разыгралася ў студэнцкія часы, калі 20-гадовы паэт пакахаў Марылю Верашчаку. Бацькі не аддалі сваю красачку за беднага студэнта, і мужам Марылі стаў сур’ёзны прадстаўнічы граф Путкамер. Міцкевіч хацеў з ім страляцца. Граф выказаў мудрую стрыманасць.

Разбітае сэрца паэта лячыла Караліна, жонка ўрача з Коўна. Пакуль Адам не заспеў яе з іншым і ў гневе ледзьве не праламіў яму галаву падсвечнікам.

Наступная няўдача здарылася ў Маскве, у час высылкі па справе філаматаў (1824 – 1829). У той час ён пазнаёміўся не толькі з Пушкіным, але і з Каралінай Яніш, дачкой прафесара медыцыны. Караліна – юная паэтка, Адам – настаўнік польскай мовы… Калі Адам пасватаўся да Караліны, ейны заможны дзядзька сказаў: выйдзеш за Міцкевіча – пазбаўлю спадчыны.

І ўсё ж упарты Адам ажаніўся. Па перапісцы.

Яшчэ ў Маскве ён пазнаёміўся з Марыяй Шыманоўскай, слыннай піяністкай, у якой была дачка – Цэліна. Прайшло 15 гадоў, Міцкевіч жыў у эміграцыі, у Парыжы, і сумаваў. Ён напісаў ліст Цэліне з прапановай рукі і сэрца. А яна ўзяла і пагадзілася. Прыехала ў Парыж, згулялі вяселле. Нейкі час маладзёны былі вельмі шчаслівыя, аднак калі з’явіліся дзеці, грошай стала катастрафічна неставаць; да ўсяго ў Цэліны выявілася псіхічная хвароба… У выніку Міцкевіч скочыў у акно – хацеў звесці рахункі з жыццём. Але і тут нічога не атрымалася.

Пакуты кахання, рэвалюцыя, эзатэрыка ды іншыя захапленні паэта – у 67-м выпуску “Знакамітых беларусаў”:

Тэкст чытае Андрусь Такінданг.

Глядзіце таксама:

Філаматы і філарэты
Тамаш Зан
Уладзіслаў Сыракомля