Калі вы аматар падарожжаў, то, верагодна, былі ў Смальянах, што пад Оршай. Найперш яны славяцца руінамі замка Белы Ковель. Але нас гэтая вёска найперш цікавіць праз тое, што тут знайшоў вечны спачын паэт, завадатар філаматаў Тамаш Зан. Родам з Маладзечаншчыны, ён вучыўся ў Вільні, дзе пасябраваў з Адамам Міцкевічам і Янам Чачотам. Разам яны стварылі тое самае таварыства прамяністых, якія сталі пасля філаматамі. Тамаш Зан фактычна быў першым кіраўніком рэвалюцыйных арганізацый на Беларусі і Літве. Ён запачаткаваў рэвалюцыйны рамантызм у літаратуры. А пасля апынуўся ў ссылцы – як многія іншыя…

Тэкст чытае Ігар Палынскі.