Тэлевядучы, актор. Нарадзіўся на Палессі (вёска Дзямідава). З дзяцінства цікавіўся гісторыяй і рэтра-рэчамі. Шмат падарожнічаў па Беларусі са старэйшым братам. Юры Жыгамонт – нязменны вядучы аўтарскай праграмы “Падарожжы дылетанта”. Што цікава, напачатку ён скончыў ПТВ па спецыяльнасці “кіроўца вежавых кранаў”. А ўжо ў 1994 годзе – Тэатральна-мастацкі інстытут. З 2002 года служыць у Тэатры юнага гледача. “Трэба зрабіць усё, каб людзі не забывалі, што ў нас была магутнейшая дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, што тут раней жылі князі, каб іх ведалі, паважалі. У нас жа вельмі мала вуліц, названых у гонар слынных людзей Беларусі: Радзівілаў, Сапегаў, Тадэвуша Касьцюшкі, Адама Міцкевіча…” На пытанне пра самага знакамітага беларуса адказаў: “Я нікога не стаўлю на першае ці другое месца. У кожнай сферы ёсць найлепшыя – ці паэт, ці мастак, ці ваяка… Таму для мяне размежаванняў не існуе”.