Гісторык-рэканструктар, выкладчык, пісьменнік. Сябе называе “найпатомным крывічом-палачанінам з Дзісеншчыны”. Вядомы як паэт (друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Верасень”) і аўтар дзіцячых казак. На пытанне пра тое, каго лічыць самым знакамітым беларусам, адказаў так: “Наш народ пладавіты на таленавітых, выбітных людзей, вось толькі з гістарычным лёсам не шчасціла апошнія год 500. Нават калі абмежавацца выключна творцамі/навукоўцамі, я не магу выбраць між Францішкам Скарынам, Казімірам Семяновічам, Міхалам Клеафасам Агінскім, Адамам Міцкевічам, Уладзімерам Караткевічам, Барысам Кітом і многімі, многімі іншымі…”