Жыццё гэтай пані мусіла скласціся шчасліва. Яна нарадзілася ў шляхетнай фаміліі Вішнявецкіх-Ляшчынскіх. Не мела ніякага клопату, забаўлялася хатнім тэатрам, чытала разумныя кніжкі. А потым выйшла замуж… У шлюбе яна перажыла 33 цяжарнасці! А мела толькі чатырох дзяцей. З іх да старасці дажыў адзін – Караль, той самы Пане Каханку. Ён першы разбіў сэрца Уршулі: аказаўся сынам непаслухмяным, аматарам буйных гульбішчаў. Другім у чарзе расчараванняў стаў муж: ён таксама любіў пагуляць. Адзінае адхланне – тэатр. Балазе, муж быў самым багатым магнатам у каралеўстве. І тады пані Уршуля сышла ў творчасць…

Тэкст чытае Ганна Лутава.