Што такое сучасная Беларусь? Бачаннем сітуацыі падзялілася з намі Ліна Мядзведзева, зацятая кінаманка і каардынатарка фестывалю “Cinema Perpetuum Mobile”.
“Беларусь сёння – гэта шматнацыянальная краіна. Гэта вельмі дэзарыентаваныя людзі, якія ўвогуле не ведаюць, хто яны. Зрэшты, большасць з таго не турбуецца, бо гэта не вызначае сферу іх інтарэсаў. Быць можа, інертнасць – частка спрадвечнага мясцовага этыкету паводзінаў…”.
Што да ўсякага роду ініцыятыў, фэстаў, напрыклад, “людзі вельмі песімістычна ставяцца да гэтага напачатку. Можа быць, таму што дзяржаўныя інстытуцыі не хочуць рызыкаваць сваёй рэпутацыяй, а недзяржаўныя – увогуле сваім існаваннем”.

“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтычнасці. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? – адказваюць людзі розных прафесій, узростаў, поглядаў.