“Мая Беларусь – гэта краіна адукаваных людзей, якія нарэшце дамовіліся паміж сабой пра тое, якім чынам ім ісці далей і як паменш спрачацца. У тым, што ёсць зараз, ёсць вялікі патэнцыял для таго, каб прыйсці да гэтага ідэальнага вобразу. Прынамсі, я намагаюся бачыць гэтыя рысы. І мне падаецца, калі мы будзем бачыць іх часцей, то мы хутчэй здолеем дасягнуць той “ідэальнай” Беларусі”.

“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? – адказваюць людзі розных прафесій, узростаў, поглядаў.