“Беларусь – гэта крамы вясковыя, гэта такі сшытачак, куды запісваюць на вексель… Вядома, можна казаць, што Беларусь – гэта крутыя канцэрты, гэта рок-музыка, гэта ўздым. Гэта – калі я каля касцёла размаўляў з мужычком, які на чысцюткай беларускай мове са мной гутарыў, а пасля ён сказаў, што беларускую мову ненавідзіць. Я кажу: а на якой мове вы са мной размаўлялі?.. “Ну як на якой – па-польску!” І гэта таксама Беларусь”.

“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? – адказваюць людзі розных прафесій, узростаў, поглядаў.