Саламея Пільштынова-Русецкая – адна з самых знакамітых беларусак. Пры гэтым нельга пэўна сказаць, ці гэта рэальная жанчына, ці прыдуманая. Справа ў тым, што адзінае сведчанне пра яе – гэта кніга “Авантуры майго жыцця”, напісаная быццам бы Саламеяй. Існуе версія, што гэта містыфікацыя. Калі так, “Авантуры…” – несумненная ўдача аўтара. Са старонак кнігі паўстае жанчына смелая да адчайнасці. Яе рана выдалі замуж за немца-лекара, яна пераехала на чужыну, асвоіла медыцыну і завяла ўласную практыку, праз што ў Саламеі з’явіліся зайздроснікі. Ёй ніколі не шанцавала ў каханні, і шмат бедаў яна зведала праз сваіх мужоў. Яна аб’ездзіла паўсвету – і ў чарговым падарожжы сляды Саламеі губляюцца назаўсёды.

Тэкст чытае Марына Савіцкая.