Знакаміты беларускі рэжысёр на пачатку шляху да поспеху сутыкнуўся з традыцыйным у нас недаверам да сілаў і магчымасцяў. Так, калі юнак паехаў паступаць у тэатральную вучэльню імя Шчукіна, доўгі час пра яго не было звестак. Аднавяскоўцы – Пташук з вёскі Федзюкі на Берасцейшчыне – паспяшаліся зрабіць высновы: не паступіў, займаецца ў гэтай вашай сталіцы непатрэбшчынай… Толькі калі дырэктар вучэльні ўласнаручна напісаў да маці Пташука ліст, дзе распавёў пра талент ейнага Мішы, федзюкоўцы паверылі ў “рудога”. Нават скінуліся па рублю – на падтрымку адоранага хлопца. Гэтая гісторыя выглядае пацешна, але былі ў жыцці Пташука і іншыя “гісторыі недаверу”, якія зусім не выклікаюць усмешку.

Тэкст чытае Адэля Вольская.