Нарадзілася і жыве ў Мінску. Філолаг, магістр філалагічных навук. Вучыцца ў аспірантуры БДУ, піша дысертацыю па сучаснай беларускай літаратуры. Працуе ў кнігарні, а таксама займаецца “рознай кніжнай і калякніжнай дзейнасцю”. Прасоўвае беларускую літаратуру праз кніжны блог у instagram і тэлеграм-канал.

Самым знакамітым і вартым увагі беларусам лічыць Уладзіміра Караткевіча.