Паэт, якога мы, напрыклад, лічым недаацэненым. Магчыма, цень на непаўторны лірычны талент наклалі факты дзяржаўнай працы Куляшова. Так, у маладосці ён уваходзіў у БелАПП – Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў. Ужо з аднае назвы бачна, што дзейнасць арганізацыі мела большае дачыненне да савецкай ідэалогіі, чым да творчасці. Потым Куляшоў быў дэпутатам, удзельнічаў у рабоце Генаральнай Асамблеі ААН, і амаль дзесяць гадоў быў галоўным рэдактарам студыі “Беларусьфільм”. Калі займаеш высокія пасты, увагу звяртаюць збольшага на цябе самога, а вершы – хто іх стане чытаць?.. Тым не менш, паэма “Хамуціус”, прысвечаная Каліноўскаму, — твор геніяльны.

Тэкст чытае Людміла Рублеўская.