Спявачка ў фальклорным гурце “Варган”. Палачанка. Паэтка. Самым знакамітым беларусам лічыць Аляксандра Саладуху – без варыянтаў. Пераломным момантам у сваім жыцці лічыць знаёмства з фалькларысткай Вольгай Емяльянчык, якая навучыла яе спяваць і ўзяла ў фальклорны гурт. “Справа ў тым, што я не дужа гарадская. Я на вёсцы амаль што нарадзілася. Вырасла ў бабулі і дзядулі пад крылом. Таму я ведаю, што такое вёска, і ведаю, што гэта ўсё маё, гэта ўсё мне блізкае. У горад я, так бы мовіць, штучна перавезеная, але душа мая заўсёды была на вёсцы. Мая стрыечная бабуля вельмі хораша спявае. Запісвалі ад яе песні. У мяне таксама ёсць сольны запіс яе песні, я выконвала яе раманс. Не ведаю, можа ў мяне ад яе гэтыя гены.” (з інтэрв’ю “Радыё Рацыя”).