Беларускі князь, які праславіўся паходамі на Маскву. З імі ўвогуле сітуацыя камічная: тройчы маскоўскі князь Дзмітрый крыўдзіў суседні Пскоў, і тройчы Альгерд хадзіў яго перавыхоўваць. Прычым кожны раз Дзмітрый хаваўся за сценамі крамля і казаў, што больш не будзе. На трэці раз ён паклікаў Канстанцінопальскага патрыярха – сябраваць супраць Альгерда. На што Альгерд здзівіўся: як крыжакоў біць – ахвоты няма, а як са сваімі ж, праваслаўнымі, змагацца – святы айцец тут як тут. Гэтая гісторыя пасёння цешыць нацыянальны гонар беларусаў і перыядычна выплывае ў выглядзе мемаў.

Тэкст чытае Юры Усціновіч.