“Цудоўная і няшчасная каралева, гісторыя жыцця якой больш жаласлівая, чым гісторыя праслаўленых пакутніц Ганны Болейн, Іяганны Грэй альбо Марыі Сцюарт,” – напісаў пра Барбару Радзівіл паэт Уладзіслаў Сыракомля.
Барбара жыла ў XVI стагоддзі і паходзіла з магутнага роду Радзівілаў. Ні гэты факт, ні прыгажосць не дапамаглі ёй здабыць так званае “асабістае шчасце”. У 17 гадоў яна выйшла замуж – няўдала: на любімага каня муж звяртаў намнога больш увагі. І ўвогуле памёр, так што ў дваццаць тры Барбара стала ўдавой.
Потым здарылася вялікае каханне з Жыгімонтам Аўгустам, сынам караля. Таемныя спатканні, жарсці, шлюб… Але на справе за ўсім гэтым стаялі страхі, трывогі, страчанае дзіця, падарванае здароўе і суперніцтва са свякрухай – уладнай Бонай Сфорцай.
Тэкст чытае Марына Савіцкая.
Глядзіце таксама:
Як намінавацца на Нобелеўку і развесціся з мужам. Лайфхакі ад Элізы Ажэшка
Girls to the Front: гісторыя Анастасіі Слуцкай
Апошняе каханне Каліноўскага. Кім была Марыя Ямант?